Свет99

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону

За 2025 год усім краінам-членам НАТА ўдалося павялічыць свае выдаткі на абарону, а таксама дасягнуць паказчыка ў 2% ад ВУП або і перавысіць яго, нягледзячы на розніцу ў выдатках паміж краінамі Альянсу. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 26 сакавіка штогадовай справаздачы генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ, піша «Еўрапейская праўда».

Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Справаздача сведчыць, што ўсе 32 члены НАТА дасягнулі мэтавага паказчыка ў 2% ВУП у 2025 годзе. Выдаткі за мінулы год у справаздачы грунтуюцца на ацэнках Альянсу.

Агульныя выдаткі на абарону склалі $1,4 трыльёна, што на 6% больш, чым у 2024 годзе. У той жа час справаздача сведчыць пра значныя разыходжанні ў выдатках сярод членаў Альянсу.

Напрыклад, у 2025 годзе Іспанія, Партугалія, Албанія, Бельгія і Канада выдаткавалі найменшую долю ВУП на абарону (2%). Польшча мела самыя высокія выдаткі ў працэнтах ад ВУП сярод членаў Альянсу (4,3%). Літва, Латвія, Эстонія і Данія значна перавысілі адзнаку ў 3%.

У справаздачы адзначаецца, што ў перыяд з 2024 па 2025 год Еўропа і Канада павялічылі свае выдаткі на абарону на 19% — да $574 мільярдаў.

«Гэта сведчыць пра тое, што члены НАТА ўсведамляюць змены ў бяспецы і неабходнасць выканання нашых агульных абавязацельстваў. Я спадзяюся, што саміт НАТА ў Анкары ў ліпені гэтага года дазволіць развіць нашы дасягненні 2025 года. Няма месца для самазаспакоенасці і няма часу на марнаванне», — напісаў у справаздачы генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ.

У мінулым годзе краіны НАТА пад ціскам амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа дамовіліся павялічыць мэтавы паказчык выдаткаў на абарону да 5% ВВП да 2035 года.

Тады Трамп назваў Іспанію «краінай, якая адстае» ў пытаннях выдаткаў на абарону і заявіў, што яе трэба «выключыць» з НАТА. У лютым пасол ЗША пры НАТА Мэцью Вітакер, аднак, заявіў, што Іспанія дасягае «вялікіх поспехаў» у сферы кароткатэрміновых выдаткаў на абарону.

Нядаўна той жа Вітакер раскрытыкаваў рашэнне новага ўрада Чэхіі адносна планаў выдаткаў на абарону, якія не дасягаюць нават папярэдне дамоўленай адзнакі ў 2% ВУП. Таксама паведамлялася, што рэальная доля вайсковых выдаткаў Чэхіі можа ўпасці да 1,8% ВУП праз праект дзяржаўнага бюджэту на 2026 год, які істотна абмяжуе выдаткі на абарону.

Каментары9

  • напамін
    26.03.2026
    Той "пракляты" Трамп яшчэ ў 2016-2017 гадах казаў, што еўрапейскія сябры НАТА павінны ўзмацняць абарону і больш выдаткаваць на войска, але нешта яго не слухалі, асабліва немцы, якія далей планавалі развіццё супрацы з расіянамі.

    Іншая справа краіны на ўсход ад Нямеччыны, якія зрабілі высновы з часоў савецкай акупацыі ці якія змагаліся з рускімі як Фінляндыя.

    І толькі ў 2026 годзе, 12 год расійска-украінскай вайны, 4 поўнамаштабнай, атрымалася ўсім хаця 2% дасягнуць. Хаця тыя былі прапісаныя раней.
  • *
    26.03.2026
    Памылка ў артыкуле. У 2025 Польшча выдаткавала 4,7% ВУП на абарону.
  • шчэ
    26.03.2026
    Ну і давайце яшчэ 0.1 адсотка на зброю для Украіны

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам21

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць