Як паведамляе выданне New York Post са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць перайменавання Армузскага праліва ў свой гонар, калі ЗША ўсталююць над ім кантроль.

Падчас выступлення на інвестыцыйным форуме ў Маямі Трамп нават згадаў пра гэты праліў, назваўшы яго «пралівам Трампа», а пасля дадаў, што гэта не была зусім выпадковая агаворка.
«Яны павінны разблакаваць праліў Трампа — гэта значыць Армузскі. Прабачце, якая прыкрасць… Такая жахлівая памылка. Фэйкавыя навіны скажуць: ён абмовіўся — выпадкова сказаў. Не, са мной не бывае выпадковасцяў, не занадта шмат», — заявіў ён.
Паводле інфармацыі журналістаў, у выпадку кантролю над гэтым стратэгічным водным шляхам разглядаюцца два варыянты назвы: «Амерыканскі праліў» або «праліў Трампа».
Раней Трамп адклаў магчымыя ўдары па іранскай энергетыцы да 6 красавіка, каб працягнуць перамовы з Тэгеранам, якія, паводле яго слоў, ідуць даволі паспяхова. Ён таксама заклікаў Іран разблакаваць праліў, праз які праходзіць значная частка сусветных паставак нафты і звадкаванага газу.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Дональд, гэта ўжо не смешна.