Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах
Чацвёра бізнэсоўцаў адправіліся рыбаліць у моцны шторм на маторнай лодцы. Не выжыў ніхто.

Цела 44‑гадовага Сяргея Лойтэра знайшлі сярод зніклых без вестак рыбакоў, якія адправіліся на Волгу ў Валгаградскай вобласці ў моцны шторм на невялікай маторнай лодцы, піша V1.ru
Сярод іншых зніклых быў цесць Сяргея, буйны валгаградскі бізнэсмен і забудоўшчык Аляксандр Назараў.
Раніцай 24 красавіка яны ўчатырох адправіліся рыбачыць. Прыкладна а 12:00 таго ж дня на беразе Волгі знайшлі цела аднаго з рыбакоў. Ім быў асабісты кіроўца бізнэсмена Ігар Прохараў.
— У загінулага выявілі траўмы галавы. Папярэдне, яны вярталіся назад і або перавярнуліся, або аб нешта ўдарыліся. У яго ёсць дзве яхты, але яны адправіліся на невялікай рыбацкай лодцы «Астраханка», — распавядаў суразмоўца.
25 красавіка знайшлі яшчэ двух зніклых. Сярод іх апынуўся 42‑гадовы Сяргей Лойтэр — генеральны дырэктар падраздзялення ШІ, рэкламных тэхналогій і пошукавай аптымізацыі ў Yango Group.
З 2022 да 2024 года Сяргей займаў пасаду камерцыйнага дырэктара ў «Яндэксе». У маі 2024‑га ён перайшоў у замежнае падраздзяленне расійскага IT-гіганта — «Yango», дзе працаваў да апошняга часу. Лёс самога Аляксандра Назарава пакуль застаецца невядомым. Паводле дадзеных ратавальнікаў, яго цела дагэтуль шукаюць.
Каментары