Свет2222

Мерц мяркуе, што Украіне ў абмен на шлях у ЕС давядзецца пагадзіцца са стратай тэрыторый

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц на сустрэчы з навучэнцамі гімназіі імя Карла Вялікага ў Марсбергу на захадзе Германіі выказаў меркаванне, што Украіне ў межах будучага мірнага пагаднення з Расіяй, магчыма, давядзецца змірыцца з тым, што частка яе тэрыторый застанецца па-за кантролем Кіева, піша Reuters.

Уладзімір Зяленскі і Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

Па словах Фрыдрыха Мерца, магчымае спыненне агню і далейшае мірнае пагадненне могуць уключаць складаныя палітычныя кампрамісы. Ён падкрэсліў, што ў такім выпадку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі можа вынесці гэтае пытанне на рэферэндум і патлумачыць грамадзянам, што адначасова краіна атрымлівае перспектыву ўступлення ў Еўрапейскі Саюз.

«Калі прэзідэнт Зяленскі хоча данесці гэта да ўласнага насельніцтва і атрымаць для гэтага большасць, і яму трэба правесці рэферэндум з гэтай нагоды, то ён павінен адначасова сказаць народу: «Я адкрыў вам шлях у Еўропу»», — дадаў Мерц.

У той жа час канцлер падкрэсліў, што шлях Украіны ў ЕС будзе працяглым і не можа быць рэалізаваны ў найбліжэйшыя гады. Ён адзначыў, што арыенціры на пачатак 2027 ці нават 2028 года, якія акрэслівае Уладзімір Зяленскі, з’яўляюцца нерэалістычнымі праз патрабаванні да краіны-кандыдата, у сферы вяршэнства права і барацьбы з карупцыяй.

Мерц таксама прапанаваў прамежкавыя механізмы інтэграцыі, залучэнне Украіны ў якасці назіральніка да асобных інстытутаў ЕС да моманту паўнапраўнага членства.

Перад гэтым, выступаючы на нефармальным саміце ЕС на Кіпры, Зяленскі катэгарычна адхіліў любыя прапановы аб «сімвалічным членстве», заявіўшы, што ўкраінскія войскі абараняюць Еўропу не сімвалічна, а ставячы на кон свае жыцці.

«Мы імкнемся да такога ж паўнапраўнага членства, як і ўсе краіны ЕС — ад Кіпра да Польшчы, — заявіў прэзідэнт Украіны ў сваім звароце да лідараў ЕС. — Адзінае, пра што мы просім, — гэта паскорыць працэс паўнапраўнага членства, вызначыўшы дакладную дату яго пачатку».

На тым жа саміце старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік Еўрапейскай рады Антоніу Кошта высока ацанілі намаганні Украіны па правядзенні рэформаў, але перасцераглі ад усталявання штучных тэрмінаў.

«Гэта двухбаковы кантракт, калі вы з’яўляецеся краінай-кандыдатам. Гэта цяжкія рэформы, якія краіны-кандыдаты павінны правесці», — сказала фон дэр Ляен.

Каментары22

  • Бгг
    27.04.2026
    Ну и, давайте, еще раз напомню. Повторение - мать учения! "Если я стану канцлером Германии, то выдвину Путину ультиматум по Украине: или завершение войны за 24 часа, или я поставлю Украине дальнобойные ракеты Taurus и дам разрешение бить ими по территории России!" - некто Мерц.
    Но мерзавец, предавший Украину - все равно Трамп. А еще педофил. И агент путина.
  • Крывадушша Еўропы
    27.04.2026
    Нарэшце Германія публічна агучыла сваю сапраўдную пазіцыю па Украіне: здаць частку тэрыторыі Украіне Расеі.
  • Крывадушша Еўропы
    27.04.2026
    Таму і не далі ў 2022 годзе дастаткова зброі Украіне і не дазволілі біць па тэрыторыі РФ.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі1

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні1

«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова48

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам30

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў2

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі1

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць