Свет33

У Маскве пасля даносу адмянілі штогадовы фестываль прыхільнікаў Пугачовай

Арганізатары вырашылі не праводзіць мерапрыемства праз ціск грамадскіх актывістаў, паведаміў «Камерсанту» прадзюсар праекта Андрэй Краснабаеў.

Ала Пугачова. Скрын відэа: skazhigordeevoy / YouTube

Адмяніць фестываль раней патрабаваў серыйны даносчык — кіраўнік праўладнага Федэральнага праекта бяспекі і барацьбы з карупцыяй Віталій Барадзін.

Арт-фестываль «Пугачоўская вясна» праводзіўся з 2022 года 15 красавіка — у дзень нараджэння спявачкі. У гэтым годзе ён павінен быў адбыцца ў маскоўскім клубе «Агарод».

У красавіку 2023 года Барадзін звяртаўся ў Генпракуратуру Расіі з просьбай праверыць Алу Пугачову на прадмет фінансавання Узброеных сіл Украіны.

Ён заявіў, што спявачка працягвае крытыкаваць вайну ва Украіне, падтрымлівае дзеячаў культуры і мастацтва, якія пакінулі Расію, а таксама фінансава дапамагае Украіне.

Каментары3

  • Цягне русь?
    10.04.2026
    Такое адчуванне, што ў рэдакцыі нейкая фанатка Пугачовай. Столькі навін пра яе на Бастыёне Беларушчыны.
  • Спадар
    10.04.2026
    Цягне русь? ,Зразумела "на бастыене беларушчыны" трэба пісаць пра бондараву,качанаву,Лукашэнку...;))
  • Цягне русь?
    10.04.2026
    Спадар, або рабое расейшчына, толькі тыя, пра якіх вы напісалі, на жаль, але звязаныя з Беларусью.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць