Усяго патроху1010

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў

Французскі юнак, якога завуць Бенуа лё Таг, апублікаваў у тыктоку расказ пра падарожжа ў Беларусь. Але змаўчаў пра некаторыя дэталі нашай рэчаіснасці.

Фота: benoitlethugofficiel / TikTok

Мяркуючы па адным з яго допісаў, Бенуа ўпершыню пажадаў наведаць Беларусь яшчэ ў 2021‑м — маўляў, у Літве быў, то цяпер трэба і ў Беларусь. Але яго першая з дзвюх беларускіх публікацый выйшла толькі ў сакавіку 2026-га.

Днямі ж хлопец вырашыў расказаць падрабязней пра сваё падарожжа. І перш за ўсё ён пажадаў абвергнуць ідэю, што ў Беларусь ехаць не варта, бо небяспечна і глядзець няма чаго. Уражанні Бенуа зусім іншыя:

«Думка пра тое, што ехаць у Беларусь небяспечна — гэта, бадай, самая вялікая хлусня пра гэтую краіну, бо тут надзвычай чыста і бяспечна: я не бачыў на зямлі ні аднаго недакурка, а беларусы вельмі паважлівыя».

Фота: benoitlethugofficiel / TikTok
Фота: benoitlethugofficiel / TikTok

Хлопец расказаў і пра тое, як да яго паставіліся на мяжы — выглядае, што ён чакаў іншага:

«Я ўехаў у Беларусь на начным аўтобусе з Вільні (Літва). Я чакаў сур’ёзнага кантролю на мяжы, але супрацоўніца мытні толькі задала мне некалькі простых пытанняў пра маю паездку ў Беларусь і пажадала прыемнага падарожжа».

У каментарах француз удакладніў, што ў яго пыталіся на мяжы. Мытніца ўдакладніла, ці гэта яго першая паездка ў Беларусь, якая мэта паездкі і як зваць яго беларускага сябра. Таксама яна папрасіла паказаць бронь гатэля, зваротны квіток на аўтобус і страхоўку.

Бенуа звярнуў увагу, што ў Беларусі шмат «патрыятычных» білбордаў. Фота: benoitlethugofficiel / TikTok

У Беларусі Бенуа адзначыў савецкую архітэктуру — яму падалося, гэта вяртанне ў мінулае. А яшчэ добра адазваўся пра беларусаў. Па ўражаннях Бенуа, беларусы вельмі добрыя і гасцінныя, і ім было дзіўна ўбачыць у сябе турыста ажно з Францыі.

Таксама Бенуа пракаціўся ў мінскім метро і наведаў Нясвіж. Ад гастратура па Мінску ён у захапленні:

«Беларуская ежа неймаверная, рэстараны вельмі добрыя, і тут можна знайсці шмат кухняў былых краін СССР. Так што я паеў у беларускім, грузінскім, узбекскім, азербайджанскім і кіргізскім рэстаранах».

Падарожжам хлопец задаволены:

«Вельмі шкада, што столькі людзей абмінаюць гэтую еўрапейскую краіну».

Франкамоўны тыкток Бенуа набраў 77 тысяч праглядаў менш, чым за суткі пасля публікацыі. У каментарах хлопцу іранічна патлумачылі, чаму ж Беларусь, нягледзячы на бязвіз для еўрапейцаў, не топавы кірунак Еўропы:

«Насамрэч, праблема не ў краіне, бо яна выглядае такой жа цікавай для наведвання, як Расія. Праблема ў існуючым палітычным рэжыме».

«Неймаверная краіна і вельмі добры ўрад».

«Супер, а цяпер паспрабуй пакрытыкаваць прэзідэнта — пабачыш, што будзе».

Фота: benoitlethugofficiel / TikTok

Некаторыя каментатары падтрымліваюць Бенуа ў тым, што не трэба слепа слухаць расказы, якія палохаюць, і што Беларусь насамрэч можа быць бяспечнай — праўда, не ўдакладняюць, што для гэтага трэба быць замежнікам.

Але Бенуа дасталася і адкрытай крытыкі:

«Вельмі лёгка прыязджаць у Беларусь, калі ты палітычна нейтральны і не маеш ніякіх прынцыпаў. Наступны кірунак — Паўночная Карэя і Расія».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Говори правду
    13.04.2026
    Беларусь свободная, открытая страна.
  • Неяк так
    13.04.2026
    Эх, харашо ў стране савецкай жыць! Праездам
  • экс-палітвязень
    13.04.2026
    Запомні, Бенуа, на ўсё жыццё: чым чысьцейшая турма, тым больш людажэрскі ў ёй рэжым.

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць