Грамадства

У Мінску мужчына перакуліў у краме дзве скрынкі віна, але судзіць яго будуць не за гэта

У Мінску накіравалі ў суд крымінальную справу супраць 52‑гадовага жыхара сталіцы, якога абвінавачваюць у незаконным захоўванні наркатычных рэчываў без мэты збыту, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Як паведамляе пракуратура Фрунзенскага раёна, мужчына ў той дзень дома распіваў гарэлку са сваёй сужыцелькай. Калі алкаголь скончыўся, ён пайшоў у краму на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча.

У гандлёвай зале мужчына страціў раўнавагу і ўпаў, у выніку чаго скінуў з паліц і разбіў дзве скрынкі віна — некалькі бутэлек разляцеліся на падлогу. Ахова завяла яго ў службовае памяшканне, пасля чаго на месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі.

Падчас асабістага дагляду ў мужчыны знайшлі прыстасаванне для курэння і пакет з раслінным рэчывам. Экспертыза пацвердзіла, што гэта марыхуана вагой 0,68 грама.

Сам мужчына сцвярджаў, што нібыта знайшоў гэтыя рэчы падчас прыбірання тэрыторыі і збіраўся іх проста пакінуць сабе, але не паспеў выкарыстаць. Аднак эксперты адзначылі, што ён быў у стане алкагольнага ап’янення і мог знаходзіцца таксама пад уздзеяннем псіхаактыўных рэчываў.

Пры гэтым высветлілася, што ён раней ужо меў судзімасці (цяпер пагашаныя) і працуе стропальшчыкам. У выніку яму выстаўлена абвінавачанне паводле артыкула за незаконнае захоўванне наркотыкаў без мэты збыту.

Мужчыну прызначылі меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе, а таксама адзначылі, што яму можа спатрэбіцца прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць