Усяго патроху1313

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Уладальніца вядомай сеткі салонаў прыгажосці «Ітэйра» пазнаёмілася са сваім абраннікам дваццаць гадоў таму. На момант сустрэчы ёй было 42 гады, а яе будучаму мужу — усяго 22.

Ірына Ітэра з мужам Артурам. Тут і далей скрын відэа: ONT_LIFE / YouTube

Ірына Цярэшчанка — дачка і спадкаемца ўладальніка «Беліта-Вітэкс» Віктара Цярэшчанкі (памёр у 2021 годзе). Яна з'яўляецца стваральніцай сеткі салонаў прыгажосці пад назвай «Ітэйра». Пад такім жа псеўданімам жанчына выступае як спявачка. Яе муж — бізнэсмен Артур Фянюк. Ён развівае дэвелаперскі бізнэс. 

У эфіры праграмы «Яшчэ не вечар» на АНТ Ірына і Артур расказалі пра сваё знаёмства і жыццё разам.

«Я прыйшла на бізнэс-сустрэчу, думкі мае былі крыху ў іншай сферы, і я абсалютна не прыйшла для таго, каб знайсці мужа. У пошуку я не была. Таму, вядома, не думала пра тое, каб разглядаць нейкі аб’ект, які мяне цікавіць», — згадала прадпрымальніца.

Па словах Ірыны, яна адразу ацаніла ў сваім новым знаёмцы надзейнасць і стабільнасць, аднак знакамітая іскра паміж імі праскочыла не адразу. Што тычыцца ўзросту, то гэта пытанне працяглы час заставалася таямніцай для абаіх.

«На момант знаёмства, вядома ж, ні я, ні ён не ведалі, колькі нам гадоў. (…) Вядома ж, каб мы ведалі наш узрост, мы б ніколі не пачалі камунікацыю. Я дакладна так думаю, і мой спадарожнік таксама», — гаворыць Ірына.

Для самога ж маладога чалавека знаёмства стала каханнем з першага погляду. Праўда, рамантычныя адносіны завязаліся значна пазней.

«Мы былі спачатку партнёрамі па бізнэсе, паміж намі зарадзіўся давер, пасля адной здзелкі перайшлі да іншай. (…) Далей я пачаў нейкія знакі ўвагі вельмі акуратна аказваць. Кветкі нейкія на святы, 8 сакавіка, дзень нараджэння… Пасля аплата прэзентацыі, кліпаў. І потым, калі ўбачыў, што яна таксама на мяне глядзіць такім позіркам — «ну, давай далей, наступны крок» — знакі ўвагі пайшлі больш відавочныя», — узгадвае мужчына.

Паводле яго слоў, праўда пра ўзрост адкрылася толькі праз паўтара года пасля пачатку стасункаў.

«Крыху былі здзіўленыя, але ўжо позна. Пачуцці ўжо былі настолькі моцныя, што гэта ўжо дакладна не стала перашкодай», — тлумачыць ён.

Муж і жонка не ўтойваюць: бацькі з абодвух бакоў спачатку былі катэгарычна супраць гэтага саюза. Сітуацыю ўскладняў той факт, што маці каханага ўсяго на два гады старэйшая за яго выбранніцу. Аднак з часам усе канфлікты засталіся ў мінулым, і цяпер у сям'і пануюць выдатныя адносіны.

Сябры і знаёмыя Ірыны таксама ставіліся да яе рамана скептычна, прагназуючы, што пара разыдзецца максімум праз пяць гадоў. Але насуперак усім прагнозам яны разам ужо дваццаць гадоў.

Узрост не стаў перашкодай і для мацярынства: у 46 гадоў бізнэсвумэн зацяжарыла. Гэта было супольнае і свядомае рашэнне пары, хоць медыкі і былі настроены насцярожана.

«Калі я прыйшла да доктара цяжарнай, мне сказалі: «А вы збіраецеся захоўваць?» — з такімі круглымі вачыма. Я кажу: «Я не толькі захоўваць, я буду аберагаць усімі магчымымі спосабамі гэтую цяжарнасць». Яны кажуць: «Ой, а мы б усё ж такі зрабілі аборт, вы добра падумайце»», — узгадвае жанчына.

Сёння іх дачцы Рыяне ўжо 15 гадоў. Маці прызнаецца:

«Яна заўсёды мяне ў дзяцінстве пыталася: «Мама, а колькі табе гадоў?» Ну я, смеючыся, казала 18, а яна думала, што гэта сапраўды так. (…) Потым, калі яна вырасла і стала ўсведамляць, яна даведалася пра мой узрост і кажа: «Мама, а што ж такое, чаму у мяне ў сябровак усе мамы маладыя, а ты рана памрэш». Гэта значыць, яе больш гэтая тэма непакоіла».

Што тычыцца эмацыйнага фону ў сям'і, то жанчына сцвярджае, што зусім не адчувае рэўнасці да мужа. А вось яе выбраннік, наадварот, лічыць гэта пачуццё неад’емнай часткай іх сувязі.

«Я, напэўна, па-іншаму і не змог бы паказваць свае пачуцці. Таму што калі я кахаю, я раўную», — падсумоўвае мужчына.

Каментары13

  • Вольга
    15.04.2026
    НН - навошта вам гэтае суцэльна рэжымнае гуана? Патлумачце ўцямна калі-небудзь.
  • Бывший политический заключённый
    15.04.2026
    Классная история!
  • Аналiтык
    15.04.2026
    Малайчыны!

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе7

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

ЗША падоўжылі прыпыненне санкцый супраць расійскай нафты8

У Польшчы адмянілі канцэрт скандальнага рэпера Канье Уэста4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе7

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць