Свет88

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай

Пасля адмовы Германіі ад расійскай нафты Казахстан стаў для яе адным з найважнейшых альтэрнатыўных пастаўшчыкоў.

Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Уладзімір Пуцін можа нанесці новы ўдар па энергазабеспячэнні Германіі. Паводле інсайдарскай інфармацыі, Расія мае намер з 1 мая спыніць транзіт казахстанскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» — ключавой нафтавай артэрыі ўсходніх рэгіёнаў ФРГ. Германія і Казахстан ужо праінфармаваныя пра гэтае рашэнне, піша Bild.

Дагэтуль казахстанская нафта ў вялікіх аб’ёмах паступае праз расійскую тэрыторыю ў Германію — найперш на нафтаперапрацоўчы завод PCK у Шведце (федэральная зямля Брандэнбург). Адтуль значная частка рэгіёна забяспечваецца бензінам, дызелем і мазутам. У 2025 годзе па гэтым маршруце Германія атрымала больш за 2,1 мільёна тон нафты — на 44% больш у параўнанні з папярэднім годам.

Пасля адмовы Германіі ад расійскай нафты Казахстан стаў для яе адным з найважнейшых альтэрнатыўных пастаўшчыкоў.

Афіцыйна Масква робіць выгляд, што нічога не ведае: прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што яму не вядома пра планы спыніць транзіт казахстанскай нафты: «Мы паспрабуем гэта праверыць». Расійскае міністэрства энергетыкі ўвогуле не адрэагавала.

Калі Расія сапраўды спыніць транзіт, гэта стане сур’ёзнай праблемай для Германіі. НПЗ у Шведце ўжо шукае рашэнне. Прадстаўнік Rosneft Deutschland заявіў: «Мы павінны праверыць, як пры неабходнасці забяспечыць альтэрнатыўныя пастаўкі, каб PCK мог працягваць працаваць на поўную магутнасць. […] Гэта не безвыходная сітуацыя».

Аднак ужо цяпер ясна адно: калі казахстанская нафта перастане паступаць па нафтаправодзе «Дружба», забеспячэнне Германіі энергарэсурсамі стане больш складаным і дарагім.

Каментары8

  • kz
    22.04.2026
    Вось і казачцы ЕАЭС канец. Той, хто слухаў - мала... мала вам локшынаў на вушы навешалі, здымайце, пакуль не позна, і перакрывайце рашцы антысанкцыйны кран у адказ. Алга Казахстан!
  • Filipp
    22.04.2026
    "Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай"©
    Працуе ў пары з Украінай, яна перакрыла Германіі газ, Расея хоча перакрыць нафту.
  • Федзя
    22.04.2026
    Казахская нефть? Это американская нефть, добытая в Казахстане! Чем быстрей он это сделает, тем меньше у него останется времени.😊👍

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»27

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»27

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць