Свет

«Мае патрэбу ў адпачынку». Ордэн кармелітаў расказаў пра стан Гжэгажа Гавела

Ордэн кармелітаў паведаміў пра стан свайго манаха Гжэгажа Гавела, якога 28 красавіка вызвалілі са зняволення ў Беларусі разам з журналістам Анджэем Пачобутам і яшчэ трыма асобамі.

Гжэгаж Гавел

«На гэты момант брат Гжэгаж пасля размовы з айцом Правінцыялам знаходзіцца ў коле блізкіх і мае патрэбу ў часе на адпачынак пасля цяжкага выпрабавання. Стан яго здароўя добры, аднак цяпер яму патрэбны спакой і перадых», — паведамляецца на сайце ордэна.

У заяве Ордэна кармелітаў адзначаецца, што вызваленне Гавела стала вялікай палёгкай і нагодай для ўдзячнасці як для братоў Польскай правінцыі ордэна кармелітаў, так і для ўсіх, хто падтрымліваў яго малітвамі.

Гжэгаж Гавел — грамадзянін Польшчы з Кракава, манах каталіцкага ордэна кармелітаў. У ліпені 2025 года паведамлялася, што ён абараніў магістарскую дысертацыю. 

У верасні 2025 года прапагандысцкія медыя распаўсюдзілі інфармацыю пра яго затрыманне ў Лепелі. Мужчыну абвінавачвалі ў «шпіянажы» (арт. 358 Крымінальнага кодэкса) — нібыта за атрыманне плана беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».

У сюжэце паказалі раздрукоўку дакумента Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з грыфам «Сакрэтна» — «распараджэнне аб арганізацыі падрыхтоўкі і ўдзелу ў ССУ «Захад-2025». Паводле версіі прапагандыстаў, паляк атрымаў яго літаральна за некалькі хвілін да затрымання.

Кадры перадачы дакумента ў машыне таксама былі прадэманстраваныя — падобна, што яны былі знятыя схаванай камерай.

Гжэгаж Гавел быў вызвалены ў межах абмену зняволенымі паміж Польшчай і Беларуссю разам з Анджэем Пачобутам, Томашам Бярозам і двума малдаўскімі афіцэрамі, арыштаванымі ў Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў140

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць