«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»
Журналіст «Свабоды» Дзмітрый Гурневіч падзяліўся сваім захапленнем ад працы беларускіх гісторыкаў і папулярызатараў, якія, нягледзячы на «эру тык-токаў і ютуба», запусцілі гістарычны анлайн-часопіс «Карона Вітаўта». «Для Цябе, Беларусь», — такі там пасыл ад аўтараў.

Вось ёсць жа ў кагосьці імпэт. Група беларускіх гісторыкаў і папулярызатараў нашай мінуўшчыны запусціла гістарычны анлайн-часопіс «Карона Вітаўта». У эру тык-токаў і ютуба, нам прапануюць ізноў чытаць. І гэта цікава. Тым больш, што там сенсацыя на сенсацыі. Я пра такое і не чуў. Сайт працуе на беларускай і расейскай. Там ужо каля 20 артыкулаў, штотыдзень будзе з’яўляцца некалькі новых. Там файныя тэмы і сюжэты, многія пра якія для мяне абсалютна з новымі цікавымі паваротамі.
Касцюшка аддаў грошы на свабоду амерыканскіх рабоў. Але сваякі з Беларусі былі супраць і забралі ўсё да апошняга цэнта, яшчэ і працэнты. У справе была задзейнічана нават Расейская амбасада ў Вашынгтоне.
Напрыклад, «Цень Вітаўта. Гэта яна «падчышчала» за вялікім князем», прысвечаны дыпламатцы, візіянерцы, харызматычнай асобе — Ганне Кейстутовіч, жонцы князя Вітаўта. Сучаснікі Ганны сцвярджалі, што яна была адной з найпрыгажэйшых жанчын ва Усходняй Еўропе. І надта дзелавой і эфектыўнай.
Як пачыналі беларускія анархісты. Былі часы, калі Беларусь вяла рэй у анархісцкім руху Усходняй Еўропы. Гродна і Беласток, які тады адміністратыўна ўваходзіў у Гродзенскую губерню — гэтыя два гарады былі наймацнейшымі цэнтрамі анархізму ў Расейскай імперыі.
Кіраваць вечна. Сакрэты дыеты Ягайлы, Жыгімонта, Казіміра.
Ці ведаеце, што каралям Кароны і вялікім князям ВКЛ катэгарычна было забаронена спажываць дыні? А рыбны рэцэпт ад нясвіжскіх Радзівілаў стаў папулярнай стравай імперскай кухні Аўстра-Венгрыі?
Чым беларусы здзіўлялі свет у ХІХ-ым стагоддзі. Пра гісторыю ўдзелу беларусаў у сусветных выставачных форумах. Ці шмат хто ведае, пра тое, што ў Лондане срэбраным медалём была ўзнагароджана аўсянка, якая выраблялася ў Ляўках Горацкага павета? Беларускую тытунёвую прадукцыю, напрыклад, адзначылі срэбраным медалём на міжнародных выставах у Амстэрдаме (1883 год), Новым Арлеане (1885 год), сусветнай выставе 1889 года ў Парыжы і залатым медалём на міжнароднай выставе ў Турыне 1911 года.
Раздзел «Постаці». І там ізноў неспадзяванка. Францішак Папроцкі — першы галоўны рэдактар першай рэгулярнай газеты ў Вялікім Княстве Літоўскім. Народжаны ў Беларусі 10 чэрвеня 1723 года, праўдападобна, на Меншчыне.
Шыкоўна, што ва ўсёй гэтай цемры людзям хочацца рабіць. «Для Цябе, Беларусь», — такі там пасыл ад аўтараў. Дзякуй, добрыя людзі! Я заліп, заліпайце і вы.
-
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
-
«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя
-
«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Калі твайго наратыву няма на міжнароднай мове - яго няма. Досвед усіх суседзяў гэта пацвярджае.