З 30 красавіка ацяпленне пачалі адключаць у грамадскіх, адміністрацыйных будынках і на прамысловых прадпрыемствах. У жылых дамах батарэі стануць халоднымі з 2 мая, у суботу, паведамляе прэс-служба Мінскага гарвыканкама.

2 мая таксама ацяпленне адключаць у інтэрнатах, гарадскіх лазнях, тэатрах і ўстановах адукацыі. Выключэнне зроблена толькі для школ і дзіцячых садкоў.
Сёлета батарэі ў Беларусі пачалі адключаць яшчэ ў канцы сакавіка, але праз пахаладанне сезон давялося працягнуць амаль на месяц. Увогуле ж цяперашні ацяпляльны сезон пачаўся напрыканцы верасня.
Летась у Мінску ацяпленне ў кватэрах адключылі 17 красавіка, але пасля новага пахаладання ў маі яго часткова зноў уключалі ў школах, дзіцячых садках, бальніцах, бібліятэках і інтэрнатах.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары