Грамадства22

У мінскім аэрапорце шукалі халеру

У Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшлі вучэнні па лакалізацыі і ліквідацыі асяродку інфекцыйнага захворвання. Паводле сцэнару, у аднаго з пасажыраў выявілі сімптомы хваробы, падобнай да халеры, піша прэс-служба аэрапорта.

Здымак ілюстрацыйны

Падчас мерапрыемства адпрацоўвалі ўзаемадзеянне паміж усімі службамі і ведамствамі, якія павінны дзейнічаць у такой сітуацыі. Мэтай было праверыць гатоўнасць хутка выявіць пагрозу, ізаляваць хворага і не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі.

У ходзе вучэнняў адпрацавалі цеплавізійны кантроль пасажыраў, візуальны агляд і збор першаснай інфармацыі. Пасля выяўлення ўмоўна хворага чалавека яго агледзелі медыкі, апыталі, аказалі дапамогу і паставілі папярэдні дыягназ «халера». Таксама выклікалі хуткую дапамогу.

Адначасова ўсе задзейнічаныя структуры атрымалі паведамленне пра здарэнне: медыкі, адміністрацыя аэрапорта, памежнікі, мытня, міліцыя і авіякампанія.

Супрацоўнікі, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі сітуацыі, адзелі супрацьэпідэмічныя ахоўныя касцюмы. Асобна адпрацавалі выгрузку багажу кантактных пасажыраў, яго размяшчэнне ў спецыяльным боксе і дэзінфекцыю.

Пасажыраў рэйса, якія кантактавалі з магчымым хворым, сабралі, апыталі, запоўнілі анкеты і накіравалі ў ізалятар для назірання. Самога пасажыра з падазрэннем на халеру часова змясцілі ў ізалятар санітарна-каранціннага пункта, дзе яму аказвалі дапамогу.

Таксама былі праведзеныя дэзынфекцыйныя мерапрыемствы ва ўсіх памяшканнях і транспарце, што выкарыстоўваліся падчас сцэнарыя.

У вучэннях удзельнічалі спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, медыцынская служба грамадзянскай авіяцыі, супрацоўнікі аэрапорта, прадстаўнікі «Белавія», памежнай службы, мытні і міліцыі.

Каментары2

  • Шрэк
    28.04.2026
    Не там шукалі. Трэба ў Драздах было спачатку.
  • Абу
    28.04.2026
    Халера ў Драздах.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша2

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць74

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша2

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць