Грамадства22

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals

Сэрвіс для арганізацыі супольнасцяў і падзей Locals.org, створаны заснавальнікамі MSQRD Яўгенам Няўгенем і Сяргеем Ганчаром, закрываецца 31 мая. Адпаведнае паведамленне з’явілася ў дадатку, хоць на старонках маркетплэйсаў і на сайце інфармацыі пра гэта пакуль няма, піша Devby.io.

Распрацоўшчыкі кажуць, што сур’ёзна абдумалі сітуацыю і вырашылі закрыць праект. Прычыны не назвалі. За час працы сэрвісу карыстальнікі ўсталявалі больш за мільён новых кантактаў, арганізавалі больш за 300 тысяч сумесных мерапрыемстваў і стварылі больш за 7,5 тысяч супольнасцяў.

Выплаты стваральнікам супольнасцяў працягнуцца па плане праз Stripe. Таксама яны змогуць выгрузіць спісы сваіх удзельнікаў.

Пасля 20 мая будзе нельга ствараць новыя платныя мерапрыемствы і афармляць членства новых удзельнікаў. І наогул з гэтага дня нельга будзе ствараць новыя супольнасці і мерапрыемствы. 31 мая дадатак цалкам згорнуць.

Платформа была запушчана ў 2020 годзе, у праекце ўдзельнічала расійская супермадэль Наталля Вадзянава. У распрацоўку Ганчар і Няўгень уклалі больш за $1 млн уласных сродкаў. Няўгень расказваў, што ідэя Locals нарадзілася з жадання адрадзіць беларускі праект «МаеСэнс» — платформу для дабрачыннага аўкцыёну сустрэч, дзе Няўгень калісьці працаваў.

У Locals людзі маглі прапаноўваць любую суму за сустрэчу або сумесны досвед. Планавалася, што 80% сродкаў ад сустрэч будзе ісці на дабрачыннасць, а 20% — на распрацоўку платформы і рост кам’юніці. Манетызаваць платформу партнёры планавалі за кошт камісіі з транзакцый і дадатковых платных опцый.

Каментары2

  • Дызайнер Немаксім
    13.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Дызайнер Немаксім
    13.05.2026
    Дызайнер Немаксім, гэтым разам мадэратаркі пакрыўдзіліся на крытыку лагатыпа?

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты24

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі50

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва2

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты24

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць