Культура66

На кніжным кірмашы ў Варшаве прэзентуюць кнігу пра Бабарыку

У новым эмігранцкім выдавецтве «Сведкі» выйшла кніга Сабіны Брыло «Дело Виктора Бабарико». Прэзентацыя выдання адбудзецца ў Варшаве ў межах Міжнароднага кніжнага кірмаша 31 траўня.

У сустрэчы возьме ўдзел галоўны герой кнігі Віктар Бабарыка, а таксама ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч.

Кніга Сабіны Брыло — хроніка зламыснага пераследу Віктара Бабарыкі, што разгортваецца на фоне сістэмнага знішчэння ў Беларусі свабоды слова, сходаў, права на абарону і справядлівы суд. Аўтарка дзень за днём аднаўляе драму — ад моманту рашэння Бабарыкі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 году і да наступных выбараў у студзені 2025-га, піша bellit.info.

 Змест кнігі — па сутнасці, гістарычная рэканструкцыя — грунтуецца на адкрытых крыніцах, аўтарскіх інтэрв’ю, архівах, матэрыялах праваабарончых арганізацый і ўнікальных дакументах, прадастаўленых адвакатамі галоўнага героя.

Цяпер даступнае да пакупкі выданне на расейскай мове.

Але ўжо вядзецца праца над перакладам кнігі на беларускую мову, які мае выйсці ў верасні 2026 году. Перадзамовіць беларускамоўную версію можна праз сайт Allegro.pl.

Каментары6

  • Яна
    20.05.2026
    Пішуць іншыя людзі, за радину ( Пук) напісау́ Юры Фяльштынскі, за гэтага Сабіна Брыло. Потым "ау́тары" паедуць у гарады замежжа уцюхіваць гэтыя "бестселеры"

    [Зрэдагавана]
  • Рэд.
    20.05.2026
    Итого, вы ўжо чыталі?
  • 1920
    20.05.2026
    Беларускі палітычны дзеяч у Польшчы прэзентуе сваю кнігу на роднай расейскай мове. Напісаў б яшчэ сваю крытычную заўвагу, але вялікая верагоднасць, што трапіў б у спіс выдаленых.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць