Свет33

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання

За апошнія 75 гадоў краінам паходжання вярнулі больш за мільён старажытных артэфактаў агульным коштам каля 2 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе выданне Financial Times са спасылкай на звесткі платформы Museum of Looted Antiquities (MOLA).

Чэрап мадагаскарскага караля, вернуты Францыяй у 2025 годзе. Фота: AP

MOLA — гэта праект амерыканскай некамерцыйнай даследчай арганізацыі Achilles Research Group. Платформа стварыла базу даных пра выпадкі вяртання культурных каштоўнасцяў музеямі, арт-дылерамі і прыватнымі калекцыянерамі. Паводле сабраных звестак, з 1950 па 2025 год было вернута 1,06 мільёна прадметаў агульным коштам не менш за 2 мільярды даляраў.

Дырэктар MOLA Джэйсан Фэлч адзначыў, што база даных павінна была зрабіць больш празрыстай сферу, у якой доўгі час не хапала сістэматызаванай інфармацыі. Паводле яго, раней былі вядомыя асобныя гучныя выпадкі вяртання культурных каштоўнасцяў, але ніхто не аб’ядноўваў іх у агульную карціну.

Як адзначае выданне, колькасць выпадкаў рэпатрыяцыі твораў мастацтва пачала расці ў сярэдзіне 1990‑х гадоў, а асабліва рэзкае павелічэнне назіраецца з 2020 года.

Паводле звестак MOLA, лідарам сярод краін, якія вярталі культурныя каштоўнасці, сталі ЗША: за разгляданы перыяд яны вярнулі ў агульным ліку 101 тысячу прадметаў.

Аднак даследчыца лічбавай спадчыны і кіраўніца праекта Digital Benin Эн Лютэр падкрэсліла, што нават мільён вернутых артэфактаў трэба разглядаць на фоне значна большай колькасці прадметаў, якія застаюцца ў музеях і прыватных калекцыях, нягледзячы на тое, што яны былі разрабаваныя або вывезеныя незаконна.

Сярод краін, якія дасягнулі найбольшых паказчыкаў у вяртанні старажытных прадметаў, — Егіпет, Італія і Саудаўская Аравія. Кожная з іх за перыяд, які ахоплівае даследаванне, вярнула больш за 30 тысяч артэфактаў.

Каментары3

  • Планета Зямля
    27.10.2026
    Гэта не заўсёды добра. Прадметам лепш быць там, дзе іх захаваюць, вывучаць і апублікуюць даследванні. А не знішчаць, занядбаюць, скрадуць ці прададуць.
  • ваван
    27.10.2026
    Кроме Италии.... Лично я бы не хотел чтобы при нынешней власти в РБ возвращались артефакты времен РП или ВКЛ. НУ НЕ ИХ это наследие... Просрут как просрали всякие крыжы ефрасинии и кучу кучу всего отправленного в Питери и Москву... Пусть развлекаются гильзами от ППШ и кусками танков...
  • усё было скрадзена , маскоўскімі імперыямі
    27.10.2026
    ваван, "Просрут как просрали всякие крыжы ефрасинии и кучу кучу всего отправленного в Питери и Москву" што за лухта? гэта усё было скрадзена , маскоўскімі імперыямі , а нашы сёння усё вяртаюць патроху .

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць