Грамадства2424

Ціханоўская: Мазырскі НПЗ — наглядны і балючы прыклад таго, як памылкі Лукашэнкі руйнуюць эканоміку і дабрабыт беларусаў

Дэмакратычная лідарка пракаментавала ўключэнне Мазырскага НПЗ у 21‑ы пакет санкцый ЕС.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Да 2022 года Украіна для гэтага прадпрыемства была галоўнай крыніцай прыбытку. Беларускі бензін і дызель займалі да 50% украінскага рынку. Але ўцягванне Беларусі ў вайну паставіла крыж на гэтым напрамку. А продаж паліва ў РФ, якое трапляе потым у расейскую армію, зрабіла Мазырскі НПЗ таксама і мэтай для ваеннага ўдару», — зазначыла яна.

«Уключэнне Мазырскага НПЗ у 21‑ы пакет санкцыяў Еўрасаюза — гэта прамы вынік дзеянняў рэжыму. Цяпер прадпрыемства не зможа набываць ніякага еўрапейскага абсталявання і выкарыстоўваць ліцэнзійны софт. Ужо некалькі гадоў як фінансавыя паказчыкі зрабілі таямніцай, але мы разумеем, што больш за 5000 работнікаў прадпрыемства адчуюць наступствы памылак рэжыму.

Самае страшнае ва ўсім гэтым — што за рашэнні рэжыму заўсёды плацяць звычайныя беларусы. Сёння гэта страчаныя заводы і рынкі, заўтра — рост цэнаў, мізэрныя заробкі і адсутнасць любой перспектывы», — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Каментары24

  • Прынясіце ёй вадзічкі
    24.07.2026
    Гэта мы і без цябе ведаем. Ты давай па сваіх справах каментуў: як жыццё пасля камінгаўту каляжанкі Мельнікавай? Ці нічога не здарыдася і гэта чарговая перамога?
  • з асобым цынізмам
    24.07.2026
    а хто казаў на пытанне - 'вы разумееце, што санкцыі ўдараць па простых беларусах найперш?', казаў, што беларусы, маўляў, і так шмат цярпелі, пацерпяць, яшчэ?
  • Янка
    24.07.2026
    Прынясіце ёй вадзічкі, 1.Любы камінгаўт суправаджаецца асабістым з'яўленнем асобы (у дадзеным выпадку - спадарыні Мельнікавай), якога дагэтуль не адбылося. 2.Спадарыня Мельнікава ніколі не была сяброўкай каманды Ціханоўскай

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць