Свет88

Лаўроў паведаміў Рубіа пра намер расійскай арміі наносіць масаваныя ўдары па Кіеве

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пагаварыў па тэлефоне з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа, паведамілі ў расійскім МЗС.

Сяргей Лаўроў. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP

Як паведамляецца, Лаўроў «афіцыйна давёў да амерыканскага боку» інфармацыю пра тое, што расійскія вайскоўцы «прыступаюць да сістэмных і паслядоўных удараў па размешчаных у Кіеве аб'ектах, якія выкарыстоўваюцца для патрэб УСУ, і па цэнтрах прыняцця адпаведных рашэнняў».

Акрамя таго, Лаўроў нагадаў Рубіа пра дасягнутыя «на вышэйшым узроўні» «дамоўленасці ў Анкорыджы» і абвінаваціў Еўропу і Украіну ў падрыве гэтых дамоўленасцяў.

Раней 25 мая Міністэрства замежных спраў Расіі прыгразіла новымі ўдарамі па Кіеве. Сцвярджаецца, што расійская армію «прыступае да паслядоўнага нанясення сістэмных удараў» па прадпрыемствах украінскага ВПК у Кіеве. У МЗС таксама заявілі, што ўдары будуць наносіцца па «цэнтрах прыняцця рашэнняў» і камандных пунктах.

Расійскія ўлады звязалі гэта з ударам па Старабельску ў падкантрольнай Расіі частцы Луганскай вобласці, нанесеным у ноч на 22 мая. У МЗС заявілі, што гэта атака нібыта «перапоўніла чашу цярпення».

Каментары8

  • Дзмітрый
    26.05.2026
    Перапоўніла іх галоўную чашу тое, што Іран можа ў хуткім часе прыйсці на пагаднення. Калі так – фінансавы гадзіннічак расіі цікае вельмі хутка...
  • Карма
    26.05.2026
    Няхай забойчыя пляны Расеі праваляцца й няхай расейцы пажынаюць тое, што пасеялі.
  • Спадар
    26.05.2026
    Ды ідзіце вы ўжо...ўслед свайму караблю! Слава Украіне!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»135

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць