«Еўропа нікуды не сыходзіць». Прадстаўнікі ЕС адмовіліся пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга таксама заклікаў саюзнікаў не паддавацца расійскаму шантажу.

Еўрапейскі саюз адмовіўся эвакуяваць сваіх дыпламатаў з Кіева пасля пагроз Расіі. Раней Сяргей Лаўроў звязаўся з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа і заявіў, што амерыканскім грамадзянам варта пакінуць украінскую сталіцу, паведамляе Bild.
«Расія зноў пагражае дыпламатам і замежнікам і патрабуе, каб мы пакінулі Кіеў. Але мы нікуды не сыходзім! Расія хоча страху. Панікі. Ізаляцыі Украіны. Гэта не спрацуе. Еўропа нікуды не сыходзіць. Мы застаёмся ў Кіеве. Мы застаёмся з Украінай», — адказала на гэта пасол ЕС у Кіеве Катарына Матарнова.
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга таксама заклікаў саюзнікаў не паддавацца «расійскаму шантажу».
Каментары