Свет44

Бранявік з кулямётам і верталёт у небе. Ахову Пуціна ў Астане беспрэцэдэнтна ўзмацнілі

Падчас перамяшчэння Уладзіміра Пуціна па сталіцы Казахстана яго картэж суправаджаюць не толькі дзясяткі аўтамабіляў і матацыклістаў, але і спецыялізаваная вайсковая тэхніка. 

Скрын відэа

У картэжы Пуціна ў Астане заўважылі бранявік з месцам для кулямётчыка на даху і, магчыма, машыну з РЭБ. У небе праезд прыкрываў верталёт, піша «Агентство». 

На кадрах праезду Пуціна да Палаца незалежнасці, дзе праходзяць перамовы лідараў Расіі і Казахстана, відаць, што лімузін акружаюць 14 матацыклаў і каля двух дзясяткаў аўтамабіляў.

Замыкаў калону вайсковы аўтамабіль. Паводле ацэнкі OSINT-аналітыка Кірыла Міхайлава, гэта, хутчэй за ўсё, бранявы аўтамабіль «Алан» з пазіцыяй для кулямётчыка на даху.

Таксама ў картэжы заўважылі машыну з канструкцыяй на даху, якая, як мяркуе Міхайлаў, можа быць сістэмай РЭБ.

Праезд расійскага картэжу і ўвечары ў сераду, і раніцай у чацвер кантраляваў верталёт у небе.

Прынамсі адна з вуліц падчас руху была перакрыта браневіком. Яшчэ адзін бранявы аўтамабіль заўважылі каля Палаца незалежнасці.

Уздоўж дарог стаялі вайскоўцы ў камуфляжы з аўтаматамі.

Раней Служба дзяржаўнай аховы Казахстана папярэджвала пра абмежаванні для транспарту ў Астане падчас гэтага візіту і правядзення пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Ведамства адкрыта заяўляла, што «мерапрыемствы прадугледжваюць выкарыстанне рэсурсаў спецыяльных дзяржаўных, праваахоўных органаў і ўзброеных сіл, у тым ліку ваеннай авіяцыі і тэхнікі».

На пачатку мая заходняя разведка дапусціла ўцечку ў СМІ інфармацыі пра тое, што ФСА (Федэральная служба аховы РФ) узмацніла меры бяспекі вакол Пуціна: ён перастаў ездзіць на Валдай і працуе нібыта ў абароненых бункерах.

Каментары4

  • Хто паехау́ з .Уйлау́
    28.05.2026
    Удмурт, Говорун, Банкетный....
  • Абу
    28.05.2026
    "Яно баіцца!"
  • week
    28.05.2026
    Хто паехау́ з .Уйлау́, Scyklo?

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць