Культура77

Намеснікам дырэктара Купалаўскага тэатра, імаверна, стаў былы афіцэр КДБ

Намеснікам дырэктара Купалаўскага тэатра стаў Віктар Друзік. Відавочна, гэта спецслужбіст, які ў мінулым быў начальнікам аддзела ўласнай бяспекі КДБ. 

Віктар Друзік. Фота: «Вока змагара»

Па звестках, якія «Люстэрка» атрымала ад «Кіберпартызан», поўны цёзка гэтага чалавека — Віктар Васільевіч Друзік — нарадзіўся ў 1956-м. Аж да канца нулявых гадоў ён быў супрацоўнікам КДБ. У 2010—2019 гадах працаваў у гандлёвым доме «Усходні», які належыць Кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара. У 2019—2020 гадах не быў нідзе аформлены. З лістапада 2021 да лістапада 2024 года значыўся ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Фрыстайл».

Чалавек з такімі ж дадзенымі згадваецца на сайце «Узнагароды Беларусі».

Там ён фігуруе як начальнік аддзела ўласнай бяспекі КДБ, падпалкоўнік юстыцыі, узнагароджаны ў 1997‑м медалём «За бездакорную службу» I ступені.

Цяпер жа, відаць, гэты чалавек прыйшоў у Купалаўскі тэатр. Яшчэ ў студзені 2026‑га намеснікам дырэктара там быў іншы чалавек, Уладзімір Кухцік. Але ў сярэдзіне сакавіка гэтую пасаду ўжо займаў Віктар Друзік. На сайце калектыву ў гэтага чалавека няма партрэта (тады як у дырэктара і іншага намесніка дырэктара яны ёсць), не запоўнена і біяграфія.

Прызначэнне сілавікоў у кіраўніцтва беларускіх тэатраў — новы трэнд ад уладаў. Вядома як мінімум пра чатырох такіх асоб.

Намеснікамі дырэктара Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі працуюць два падпалкоўнікі міліцыі. Гэта Вадзім Мартысевіч, які знаходзіцца на гэтай пасадзе з 2023 года (ён сыходзіў з органаў з пасады начальніка аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Спецліцэя МУС), і Дзмітрый Кіслы, які засвяціўся на пасадзе ў лютым 2026‑га (раней ён быў начальнікам цэнтра культурна-выхаваўчай работы МУС).

Маёр міліцыі Вячаслаў Леаненка, які працаваў экспертам-крыміналістам у сталічным РУУС, а затым у сферы аховы, з 2024‑га быў намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. А з красавіка 2026‑га мужчына ўзначальвае ўстанову.

У тым жа 2024‑м намеснікам дырэктара бяспекі, рэжыму і кадраў сталічнага Горкаўскага тэатра стаў Юрый Петрашэўскі. Праверка праз бот «Вока змагара», створаны «Кіберпартызанамі», паказала, што ён быў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкама ў рангу падпалкоўніка міліцыі.

Каментары7

  • Gorliwy Litwin
    01.06.2026
    Чэкісты (раней жандары, апрычнікі і г.д.), як і папЫ - захавальнікі спрадвечнага рускага культурнага коду. Гэта як ДНК, толькі ў культурным сэнсе, усіх частак Русі, хоць сіняй хоць фіялетавай.
  • Ёсік
    01.06.2026
    Больш сьпектакляў аб вайне, аб гераічных нкусаўцах, каб беларусы забыліся дарогу ў тыя тэатры, асабліва тыя, дзе хоць штосьці засталося на роднай мове. Гэта адносіны сіпатага гісторыка да культуры - каб яна хутчэй зьгінула й не замінала вяртаньню саўковай (расейскай) культуры.
  • Спадар Максім
    02.06.2026
    Яшчэ адзін п'яніца, якога, раптам!, палічылі карысным... А, хутчэй за ўсё, нехта прыстроіў. Па блату.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць