Нерухомасць22

На продаж выстаўлены модны бізнэс-цэнтр D16 — той, каля якога з зямлі вырастае рука. Цана ўражвае

У 2020 годзе корпус па адрасе Даўгабродская, 16, дзе раней размяшчаліся цэх выпрабаванняў і праектнае бюро Мінскага завода аўтаматычных ліній, на аўкцыёне набыў бізнэсмен Аляксей Карагін — уладальнік ювелірных сетак «7 Карат», Diamante і «Золотов».

Фота: Real.by

У 2023‑м годзе Карагін расказваў, што будынак былога завода прывабіў яго найперш высокімі столямі: на першым паверсе іх вышыня дасягае шасці метраў, на астатніх — чатырох з паловай. Аднак галоўным аргументам стаў кошт.

Аляксей Карагін. 2023 год. Фота: Onliner.by

Дакладную суму пакупкі бізнэсмен не называў, але адзначаў, што ў рэканструкцыю было ўкладзена прыкладна ў пяць разоў больш сродкаў.

Фота: Real.by

Прадпрымальнік захаваў гістарычны хол і парадную лесвіцу, але значна змяніў інтэр'ер. Столь аформілі беларускія дызайнеры, унутраны двор упрыгожылі графіці, а вакол будынка паклалі тратуарную плітку «Стары горад», даражэйшую за звычайную. Перад уваходам з'явіўся і незвычайны арт-аб'ект — чалавечая рука, якая нібыта вырастае з зямлі і трымае чырвоны клён.

Фота: onliner.by

Новы бізнэс-цэнтр атрымаў назву D16 і пачаў працу ў 2023 годзе. Частку трэцяга паверха заняла кампанія самога Карагіна, астатнія памяшканні здалі ў арэнду. Тады бізнэсмен сцвярджаў, што знайсці арандатараў удалося даволі хутка.

Фота: Real.by

Аднак неўзабаве ўласнік вырашыў развітацца з аб'ектам. Яшчэ ў канцы 2024 года D16 упершыню з'явіўся на рынку нерухомасці. Тады за бізнес-цэнтр прасілі больш за $10,34 мільёна.

Фота: Real.by

Цяпер аб'ект зноў выстаўлены на продаж. Як паведамляецца на сайце realt.by, новаму ўладальніку прапануюць шматфункцыянальны бізнэс-цэнтр агульнай плошчай 5170 квадратных метраў. У аб'яве ён пазіцыянуецца як гатовая бізнэс-платформа, якая можа выкарыстоўвацца як для ўласных патрэб кампаніі, так і для атрымання арэнднага даходу.

Фота: Real.by

Будынак складаецца з чатырох паверхаў і цокальнага ўзроўню. Сярод яго асаблівасцяў адзначаюцца высокія столі, панарамныя вокны памерам паўтара на тры метры, больш за дзесяць асобных уваходаў і магчымасць лёгкай адаптацыі памяшканняў пад розныя віды дзейнасці — офісы, крамы, шоўрумы, сферу паслуг, кавярні або рэстараны.

Фота: Real.by

У апісанні таксама згадваюцца асноўная і рэзервовая лініі электразабеспячэння, сістэма прытокава-выцяжной вентыляцыі, валаконна-аптычная сувязь, сучаснае асвятленне, санвузлы на кожным паверсе і асобная зона для харчавання супрацоўнікаў.

Фота: Real.by

На тэрыторыі ёсць закрыты ўнутраны двор і наземная паркоўка. Прадавец падкрэслівае, што будынак не патрабуе дадатковых укладанняў і ўжо цалкам гатовы да эксплуатацыі. У аб'яве таксама адзначаецца, што пакупніку не давядзецца аплачваць паслугі рыэлтарскай арганізацыі.

Фота: Real.by

Цікава, што ў параўнанні з канцом 2024 года заяўленая цана аб'екта істотна знізілася. Цяпер бізнэс-цэнтр ацэньваецца прыкладна ў $9 мільёнаў.

Каментары2

  • Эксперт
    02.06.2026
    Чтобы продать что-то ненужное надо купить что-то ненужное
  • Отец Засандалий
    02.06.2026
    Подмарафеченное советское наследие.

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць