Ежа

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

Вольга пажалілася ў Threads на беларускія сыркі пад брэндам «Топ» ад «Савушкаў прадукт». У сырках не аказалася заяўленага на ўпакоўцы інгрэдыенту, піша «Блізка». 

Дзяўчыну не задаволіла тое, што ў сырку «Топ Crispy» з фундуком у глазуры і карамеллю ў глазуры не знайшлося фундуку — «проста глазура з дзіркамі». Вольга прыклала не толькі ўласныя фотадоказы, але і адказ ад брэнда «Савушкаў прадукт» — тыя тлумачылі, што рэцэптура і прапорцыі строга кантралююцца, але магчыма ў працэсе вымешвання нешта пайшло не так і ў адных порцыях арэхаў аказалася больш, чым у іншых.

Аднак у каментарыях карыстальнікі не пагадзіліся з меркаваннем вытворцы:

  • «Больш за месяц купляю іх. Арэхаў ніколі не было».
  • «Трэба пралабіяваць закон як у Японіі, каб знешні выгляд на ўпакоўцы адпавядаў таму, што ўнутры».

Карэспандэнты вырашылі праверыць самі: купілі два сыркі «Топ Crispy» за 1,02 рубля ў «Еўраопце» з фундуком і карамеллю і з какосам.

У складзе пазначаны інгрэдыенты ў глазурнай пасыпцы: абсмажаныя ядры фундуку і какосавая стружка. Яны ж былі намаляваны на пярэднім баку ўпакоўкі побач з яркім надпісам пра іх наяўнасць.

Сырок з фундуком і карамеллю заяўленых чаканняў не апраўдаў — арэхаў у глазуры практычна не было. Нават іх смак не адчуваўся ў працэсе дэгустацыі.

У какосавага сырка справы ішлі лепш — пасыпкі было няшмат, але значна больш, чым фундуку.

Каментары

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць