Свет55

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў

У Вялікабрытаніі на новых банкнотах могуць з’явіцца выявы тупікоў, дэльфінаў, чмялёў і іншых прадстаўнікоў мясцовай фаўны. Банк Англіі апублікаваў кароткі спіс жывёл, з якіх грамадзяне змогуць выбраць будучыя сімвалы для банкнот наміналам 5, 10, 20 і 50 фунтаў, піша выданне The Guardian.

Сысуны з брытанскай фаўны, адабраныя ў спіс для галасавання

Рашэнне выклікала дыскусіі ў палітычных колах. Некаторыя крытыкі сцвярджалі, што новыя выявы заменяць вядомых гістарычных асобаў, такіх, напрыклад, як палітык Уінстан Чэрчыль, пісьменніца Джэйн Осцін і матэматык Алан Цьюрынг. Аднак у Банку Англіі падкрэсліваюць, што галоўная мэта абнаўлення — укараненне новых элементаў бяспекі для барацьбы з падробкамі.

Птушкі з брытанскай фаўны, адабраныя ў спіс для галасавання

У спіс для галасавання ўвайшлі толькі тыя віды жывёл, якія сустракаюцца ў Вялікабрытаніі. Сярод іх — дэльфіны-афаліны, рыжыя лісы, еўрапейскія вожыкі, тупікі, а таксама шэраг рэдкіх відаў, у тым ліку атлантычны ласось і некаторыя матылі.

Жывёлы падзеленыя на тры групы: сысуны, птушкі і іншыя прадстаўнікі жывёльнага свету — рыбы, насякомыя і земнаводныя. Кожны ўдзельнік галасавання можа выбраць да двух варыянтаў у кожнай катэгорыі. Апытанне будзе доўжыцца да 3 ліпеня.

Рыбы, насякомыя і земнаводныя з брытанскай фаўны, адабраныя ў спіс для галасавання

У Банку Англіі адзначаюць, што дзікая прырода стала самай папулярнай тэмай падчас папярэдняга грамадскага абмеркавання. Пры гэтым канчатковы выбар будзе залежаць не толькі ад колькасці галасоў, але і ад таго, наколькі выразна будуць адрознівацца выявы на розных наміналах банкнот.

Чакаецца, што распрацоўка і тэставанне новых купюр зоймуць яшчэ некалькі гадоў, таму яны з’явяцца ў абарачэнні не адразу. У Банку Англіі лічаць, што новыя банкноты дапамогуць не толькі павысіць узровень абароны ад падробак, але і падкрэсліць багацце брытанскай прыроды.

Каментары5

  • зайчыкі
    04.06.2026
    гэта яны ўслед за нашымі зайчыкамі ці банкнотамі былых калоній?
  • але..
    04.06.2026
    ходзяць брудныя чуткі, што вялікабрытанія зноў хоча стаць зноў імперыяй №1 у свеце..
    дзеля гэтага можа рабіць самыя брудныя крокі
  • Займальная баністыка
    04.06.2026
    Вавёрачкі, што характэрна, няма
    Бо еўрапейская вавёрка ў Брытаніі амаль згінула праз завезеную амерыканскую шэрую вавёрку. Іранічна.

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць