Новы міністр абароны Балгарыі Дзімітар Стаянаў заявіў, што ягоная краіна больш не плануе пастаўляць узбраенне ва Украіну.

Прадстаўляючы свае прыярытэты на новай пасадзе, Стаянаў адзначыў, што не бачыць ваеннага вырашэння расійска-ўкраінскага канфлікту. На яго думку, у цяперашняй сітуацыі назапашванне зброі прыводзіць толькі да новых чалавечых ахвяр.
Паводле слоў балгарскага міністра, цяпер неабходна шукаць справядлівае мірнае ўрэгуляванне, умовы якога павінны быць выпрацаваныя абодвума бакамі канфлікту. Ён таксама заявіў, што Украіне сёння больш патрэбныя людзі, чым дадатковая зброя, і што ўзбраенняў у яе нібыта дастаткова.
Кіраўнік абароннага ведамства Балгарыі падкрэсліў важную ролю Еўрапейскага саюза ў сітуацыі вакол Украіны, аднак выказаў сумненне, што ЕС можа выступаць нейтральным пасярэднікам у мірных перамовах, паколькі ўжо аказвае падтрымку Кіеву.
Новы ўрад Балгарыі працуе з мая 2026 года пад кіраўніцтвам Румена Радзева. Яшчэ падчас выбарчай кампаніі ён выступаў супраць працягу вайсковай дапамогі Украіне і крытыкаваў палітыку Еўрасаюза ў гэтым пытанні.
На яго думку, многія рашэнні адносна вайны прымаюцца без належнай ацэнкі наступстваў, што можа прывесці да новых праблем як для Балгарыі, так і для ўсяго Еўрапейскага саюза.
Каментары
[Зрэдагавана]
Усіму Эўразвязу які набывае у Рф газ і прадае ўсякае рознае...