Грамадства33

12 чэрвеня не будуць прадаваць алкаголь

Па ўсёй Беларусі 12 чэрвеня абмяжуюць продаж алкаголю. Такое рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У большасці рэгіёнаў краіны забарона будзе дзейнічаць на працягу сутак — з 08:00 12 чэрвеня да 08:00 13 чэрвеня, хоць канкрэтны час вызначаюць мясцовыя органы ўлады. У асобных гарадах і раёнах абмежаванні могуць дзейнічаць з 00:00 да 24:00.

Пад забарону трапляюць моцныя алкагольныя напоі, піва і слабаалкагольныя напоі з утрыманнем этылавага спірту 7% і больш.

Пры гэтым абмежаванні не распаўсюджваюцца на:

  • кавярні, бары і рэстараны, дзе алкаголь прадаецца на разліў;
  • продаж алкаголю для правядзення вяселляў, урачыстых і рытуальных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных мясцовымі правіламі.

Такія меры ў Беларусі традыцыйна ўжо шмат гадоў уводзяцца ў дні правядзення школьных выпускных вечароў з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і няшчасных выпадкаў.

Каментары3

  • Бобоша
    09.06.2026
    Это что за геноцид?! День россии насухо проведём? Сколько можно водить население за нос с якобы союзным государством, если самую элементарную и главную его скрепу, водку, запрещено продавать в такой то день!?
  • Спадарыша
    09.06.2026
    Бобоша, і піўка не хлебанем ці ягі якойсці...
  • День науки (Ylymlar guni) - Туркменистан /iyun/12
    09.06.2026
    Бобоша, дык можа будуць прадаваць віскі? https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/397200

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць