Свет

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пасля нядаўняй гібелі знакамітага гарбатага кіта па мянушцы Цімі каля дацкага вострава Анхольт ягоныя парэшткі былі накіраваны на перапрацоўку на прадпрыемства ў горадзе Ранерс у Даніі, паведамляе Euronews.

Скрыншот з відэа

Вада, якая змяшчалася ў тушы жывёлы, цяпер праходзіць ачыстку і скідаецца ў суседні фіёрд. Тлушч выкарыстоўваецца для вытворчасці біядызеля. Косці, сухажыллі і скуру перапрацоўваюць у дробную масу, якая затым выкарыстоўваецца як біяпаліва. Частка костак, у тым ліку таз і канечнасці, перададзеныя ў калекцыю Музея натуральнай гісторыі ў Капенгагене.

Гэтага кіта ўпершыню пабачылі 3 сакавіка на пясчанай водмелі каля ўзбярэжжа Германіі ў Балтыйскім моры. Жывёла была заблытаная ў рыбалоўных сетках. Пасля вызвалення кіт яшчэ некалькі разоў выкідаўся на бераг, нягледзячы на спробы яму дапамагчы.

Пазней група валанцёраў на спецыяльным судне перавезла яго ў бок Паўночнага мора і 2 мая выпусціла на глыбокай вадзе. Аднак праз 13 дзён кіта знайшлі мёртвым каля вострава Анхольт.

Падчас ускрыцця тушы, дарэчы, высветлілася, што Цімі, нягледзячы на мужчынскае імя — не самец, а самка. Пры гэтым яна не была цяжарнай.

Унутраныя органы жывёлы ўтрымлівалі паразітаў, але спецыялісты адзначылі, што гэта звычайная з'ява і не магла стаць прычынай смерці. У кішэчніку знайшлі рэшткі рыбалоўнай сеткі, якія маглі выклікаць дыскамфорт і праблемы са здароўем.

Дакладная прычына смерці жывёліны пакуль не ўстаноўленая. Частка органаў моцна пацярпела ад раскладання яшчэ да пачатку даследаванняў, а вынікаў некаторых аналізаў давядзецца чакаць некалькі месяцаў.

Навукоўцы таксама разглядаюць магчымасць таго, што транспартаванне і выпуск кіта ў адкрытае мора маглі паўплываць на яго стан. Разам з тым даследчыкі спадзяюцца атрымаць дадатковую інфармацыю з даных трэкера, які быў замацаваны на жывёле перад выпускам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць