23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»
У Мінскім абласным судзе за «здраду дзяржаве» (ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 23‑гадовага афіцэра з Бабруйска Яўгена Жарыкава. Мужчыну прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф 500 базавых адзінак (22 500 рублёў).

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачвання невядомыя. Прысуд быў вынесены яшчэ ў маі, але праваабаронцам «Вясны» пра яго стала вядома толькі цяпер.
Яўген Жарыкаў родам з Бабруйска. Пасля заканчэння вайсковай навучальнай установы ён праходзіў службу ў Мар’інай Горцы, дзе дыслакуецца пятая асобная брыгада спецназа. Што стала прычынай яго затрымання — невядома.
Праваабаронцы «Вясны» дазналіся, што супрацоўнікі КДБ затрымалі Яўгена Жарыкава яшчэ ў лютым 2025 года, але суд над ім адбыўся толькі ў маі 2026 года. У верасні мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію. Але яго актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары