Грамадства55

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач

Занепакоенасць міністра выклікае і дзейнасць грамадскай установы «Наш дом», якой кіруе Вольга Карач, — падкрэсліў Марцінас Кацялінас.

Вольга Карач. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Кацялінас звернецца ў праваахоўныя органы з просьбай даць прававую ацэнку дзейнасці Вольгі Карач і грамадскай установы «Наш дом», якой яна кіруе. Таксама плануецца праверыць дзейнасць іншых асоб, якім не далі прытулак, іх сувязі з варожымі дзяржавамі і арганізацыі, звязаныя з імі, піша LRT.

Паводле слоў М. Кацялінаса, за апошнія два гады ў Літве выявілі пяць грамадзян Беларусі, якім адмовілі ў наданні прытулку з прычыны пагрозы дзяржаўнай бяспецы, аднак іх нельга выправіць у краіну паходжання.

Як адзначыў міністр, дэпартаваць такіх асоб не дазваляюць нормы літоўскага і міжнароднага права, якія забараняюць вяртаць чалавека ў дзяржаву, дзе яму могуць пагражаць катаванні, бесчалавечнае або прыніжальнае абыходжанне.

«Такім чынам узнікае абсурдная сітуацыя: Літва лічыць чалавека пагрозай нацыянальнай бяспецы, адмаўляе яму ў наданні прытулку, але не можа яго дэпартаваць. У выніку паводле дзейнага парадку яму выдаюць дазвол на пражыванне і працу ў Літве», — напісаў Марцінас Кацялінас у панядзелак у фэйсбуку.

Адной з такіх асоб міністр назваў Вольгу Карач. Паводле яго слоў, згодна з ацэнкай Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ), яна нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, а ў 2015—2019 гадах супрацоўнічала з расійскімі спецслужбамі.

Ён таксама адзначыў, што ў 2024 годзе Вярхоўны адміністрацыйны суд Літвы прызнаў заключэнне ДДБ аб пагрозе з боку Вользе Карач матываваным і заснаваным на фактах.

Занепакоенасць міністра выклікае і дзейнасць грамадскай установы «Наш дом», якой кіруе Вольга Карач. Ён мае намер звярнуцца ў праваахоўныя органы, каб яны далі ацэнку дзейнасці арганізацыі.

«Я не збіраюся з гэтым мірыцца», — падкрэсліў міністр.

М. Кацялінас таксама папросіць ацаніць дзейнасць іншых асоб, якія знаходзяцца ў Літве і якім адмовілі ў наданні прытулку з прычыны пагрозы дзяржаўнай бяспецы, а таксама іх магчымыя сувязі з варожымі дзяржавамі.

Між тым Дэпартамент міграцыі папросяць праверыць, ці маюць гэтыя асобы грамадзянства іншых дзяржаў, права на пражыванне ў іншых краінах або магчымасць выехаць у бяспечную трэцюю краіну. Міністэрства юстыцыі павінна будзе ацаніць, ці дастаткова існых прававых інструментаў для абмежавання дзейнасці такіх асоб і звязаных з імі арганізацый. Міністр адзначыў, што пры неабходнасці будуць ініцыяваныя змены ў заканадаўства.

«Літва — не тое месца, дзе можна карыстацца нашай прававой абаронай і адначасова дзейнічаць супраць нашай дзяржавы. Калі мы не можам выдаліць чалавека, гэта не азначае, што трэба апускаць рукі і пакідаць яму ўсе магчымасці дзейнічаць тут. Дзяржава не бяссільная — і не можа быць такой», — напісаў міністр.

У 2023 годзе Дэпартамент міграцыі адмовіў у выдачы прытулку Вользе Карач, паколькі яе прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Аднак тым жа рашэннем ёй прапанавалі дазвол на часовае пражыванне ў краіне тэрмінам на адзін год з гуманітарных меркаванняў.

Жанчына, якая мае дазвол на пражыванне ў Літве са студзеня 2014 года, у 2022 годзе вырашыла папрасіць палітычнага прытулку, калі адчула, што беларускі рэжым нібыта спрабуе замахнуцца на яе жыццё. Паводле слоў Карач, дазволу на часовае пражыванне ў краіне недастаткова, каб яна адчувала сябе ў бяспецы як у Літве, так і за мяжой.

Раней у СМІ таксама паведамлялася, што актывістка супрацоўнічала з расійскай разведкай. Сама В. Карач катэгарычна зняпраўдзіла гэтую інфармацыю, піша LRT.

Паводле звестак ДДБ, прычыны, на падставе якіх было прынята рашэнне аб тым, што В. Карач нясе пагрозу дзяржаўнай бяспецы, не супадаюць з тымі, пра якія яна заяўляла публічна.

Як паведамляе Дэпартамент міграцыі, калі ў краіне паходжання чалавеку пагражае небяспека для жыцця, яго нельга вяртаць у гэтую дзяржаву. Такі чалавек прызнаецца ўцекачом і атрымлівае дазвол на часовае пражыванне ў краіне з гуманітарных меркаванняў.

Каментары5

  • Летува не Літва, Расея не Русь
    19.10.2026
    А ёсць тыя, з "лідараў", каго не выгналі з якой-небудзь краіны, хто робіць нешта карыснае для нашае Айчыны без скандалу, шчыра, не за грошы?
  • Цікава ў іх там у Жмудзіі
    19.10.2026
    Мо, хоць даведаемся, чый яна агент - Масквы, Вільнюса.. а можа Масад?
  • *
    19.10.2026
    Летува не Літва, Расея не Русь, Не за грошы ніхто нічого рабіць не будзе. У вогуле да улады імкнуцца, каб быў доступ да грошай и улады. Гэта датычыцца і лібералаў і дэмакратаў і дыктатараў. Няма выключэнняў.

Цяпер чытаюць

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў3

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА8

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў

Беларусы за мяжою знайшлі прымяненне нядзейнаму беларускаму пашпарту15

У Пецярбургу дроны атакавалі адзін з самых загружаных складоў Ozon6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў3

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць