Луўр часова закрылі з-за пратэстаў. Студэнты заблакавалі ўваход у музей
Дата студэнцкай акцыі супала з гадавінай рабавання Луўра, якое адбылося год таму і ў выніку пагрузіла музей у глыбокі крызіс.

Photo by Luc Auffret/Anadolu via Getty Images
Раніцай 19 кастрычніка студэнты мастацкіх і культурных навучальных устаноў перакрылі ўваходу Луўр і зладзілі акцыю пратэсту ў падтрымку агульнанацыянальнага руху школьнікаў і студэнтаў, а таксама супраць паліцэйскага гвалту, піша Franceinfo.
«Мы з гонарам паведамляем вам, што блакуем найбуйнейшы музей свету», — гаварылася ва ўлётцы, вывешанай каля Луўра.
У самім Луўры абвясцілі, што музей часова закрыты «ў сувязі са студэнцкім страйкам».
Дата студэнцкай акцыі супала з гадавінай рабавання Луўра, якое адбылося год таму і ў выніку занурыла музей у глыбокі крызіс.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары