Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што Расія можа планаваць правакацыі супраць аб'ектаў у краінах Балтыі. У адказ на гэта, паводле ведамства, былі прыняты дадатковыя меры па ўзмацненні абароны ключавых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, піша Delfi.

Апошнім часам Расія распаўсюджвае неабгрунтаваныя сцвярджэнні пра тое, што краіны Балтыі дазваляюць іншым дзяржавам выкарыстоўваць сваю паветраную прастору або тэрыторыю для дзеянняў супраць Расіі.
«Гэтая працяглая рыторыка эскалацыі накіравана на тое, каб адцягнуць увагу ад няўдач на фронце і падарваць рашучасць саюзнікаў Украіны працягваць аказваць ёй падтрымку», — гаворыцца ў заяве міністэрства.
МУС адзначае, што з улікам гэтага нельга выключаць верагоднасць таго, што Расія можа планаваць правакацыі супраць аб'ектаў у краінах Балтыі.
«Нельга выключаць, што для ўзмацнення напружанасці ў рэгіёне Расія можа планаваць зламысныя дзеянні або правакацыі супраць аб'ектаў у краінах Балтыі. Мы ўважліва сочым за сітуацыяй, узмацняем нашу гатоўнасць і абарону аб'ектаў крытычнай інфраструктуры», — заявіў Уладзіслаў Кандратовіч.
МУС і Служба грамадскай бяспекі Літвы прынялі дадатковыя меры па ўзмацненні абароны найважнейшых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры і пашырылі сферу дзеяння мер па забеспячэнні ўстойлівасці крытычнай інфраструктуры.
Узмоцненую фізічную ахову гэтых аб'ектаў будуць забяспечваць сілы Службы грамадскай бяспекі, а пры неабходнасці дапамогу акажа Узброеныя сілы Літвы.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары