Грамадства11

Шасцярых пацярпелых у Бранскай вобласці эвакуююць у Беларусь

Хлопчыку, які знаходзіцца ў цяжкім стане, была праведзена аперацыя.

Фота з тэлеграм-канала губернатара Бранскай вобласці Ягора Кавальчука

Шасцёра пацярпелых у Бранскай вобласці будуць эвакуяваныя ў Беларусь Пра гэта паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, піша БелТА.

«На гэты момант эвакуююцца шасцёра пацярпелых. З іх двое знаходзяцца ў цяжкім стане: адно дзіця і адзін дарослы. Яшчэ чатыры чалавекі маюць траўмы рознай ступені цяжкасці, але іх стан не ацэньваецца як цяжкі», — сказаў міністр.

Хлопчыку, які знаходзіцца ў цяжкім стане, змяшанай брыгадай спецыялістаў, у склад якой уваходзілі медыкі з Масквы, Бранска і Беларусі, была праведзена аперацыя.

Учора позна вечарам аўтобус з беларускімі дзецьмі вярнуўся ў Рэчыцу.

17 чэрвеня ў Бранскай вобласці быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі. Як сцвярджаюць расійскія ўлады, удар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам.

У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Каментары1

  • Indrid Cold
    18.06.2026
    Пад суд усіх - бацькоў, чыноўнікаў, перавозчыкаў і прапагандыстаў. Асабліва рускамірных прапагандыстаў з дзяржаўнага тэлебачання і радыё, які штодзённа хлусяць пра вайну ва Украіне і расказваюць казкі пра бяспечныя экскурсіі ў зону баявых дзеянняў. А зараз заклікаюць да ўцягвання Беларусі ў вайну на баку маскалеў.
    Лука, аў, ты зусім дурны? Гэтыя людзі толькі чакаюць калі цябе "заменіць" Масква, няўжо ты сам не бачыш?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы10

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

Каб даць рады паліўным праблемам, Расія пачала закупляць бензін у азіяцкіх краін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы10

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць