Грамадства33

Валянцін Стэфановіч: «Там было цяжка, але і тут няпроста». Ліст без адказу да Алега Гулака

Праваабаронца Алег Гулак адышоў у іншы свет у 2022 годзе, пакуль Валянцін быў за кратамі. Па выхадзе ён напісаў ліст калегу, піша «Вясна».

«Прывітанне, Алежка, прывітанне, сябра.

Вось ужо тры месяцы як я на волі. Так, скончыўся нарэшце гэты, здавалася б, бясконцы сезон серыялу пад назвай «жыццё». Засталіся ў мінулым казённыя зялёныя сцены, змрочна-халодныя камеры ШІЗА, непрыемна-безвыходны лязгат замкоў на «тармазах» ды самотныя ночы пад «луной». Павандраваў я багата. Амаль усё мне паказалі: і зону, і крытую, і кічы, і буры. Рознага я, браце, пабачыў і рознага пачуў. На ўсё жыццё хопіць, ды ўзгадваць не хачу.

Ён быў нялёгкім для мяне, гэты сезон. Але ты ведаеш, жыву я спакойна, сумленне маё чыстае. Я ўсё вытрымаў, усё, што выпала на долю маю, нікога ні аб чым не прасіў, літасці ні ад каго не чакаў, нікога не здаваў і не падстаўляў.

Карацей, нікому не верыў, нікога не баяўся, нічога не прасіў. Усё як мусіла быць. Ты ж мяне ведаеш — я аматар класікі.

А зараз іншае кіно. Там было цяжка, але і тут няпроста. Самае галоўнае, ведаеш што мяне цярзае і згрызае, — ці не дарма гэта ўсё было? Ці не дарэмна жылі мы, ці не дарэмна жылі вось так? Няма адказу, і ты мне ўжо не адкажаш. А так усё выдатна: траўка зялёная, сонейка яснае і польскае неба над галавой такое блакітнае. Як дома амаль. Усё цудоўна, толькі мне чамусьці не весела. І ведаеш, у адну і тую ж раку двойчы не ўвойдзеш. Гэта праўда. Цячэ яна, рака, уносячыся ўдалеч за далягляд. Яна, рака, на нас не зважае, пакідаючы ўсё далей і далей на беразе тых, каго мы любілі, каго ўжо няма з намі побач і ніколі ўжо не будзе.

Толькі зараз прачытаў твае словы на мае 50 гадоў. Тады я іх не мог прачытаць і пачуць — тоўстыя муры Пішчалаўскага змрочнага замку не прапускалі іх да мяне. Дзякуй, дружа! Зараз гэта гучыць асабліва каштоўна для мяне і так трагічна.

Сумна тут без цябе, без тваіх дасціпных жартаў, лёгкасці і непунктуальнасці, разважлівасці і мудрасці. Усім нам цяпер так не хапае тваіх досведу і ведаў. Часам лаўлю сябе на думцы, што так шмат хацеў бы распавесці табе і так шмат нагодаў пасмяяцца ў нас было б. Ты ведаеш, там я таксама шмат чаго смешнага і абсурднага бачыў. Ды, ты, мабыць, здзівішся, але я зусім не ўжываю алкаголь. Але не ўсё так трагічна, не хвалюйся, рок-н-рол я, як і раней, паважаю і слухаю. Шмат чаго тут цікавенькага з’явілася за гэтыя пяць гадоў.

На гэтым буду завяршаць. Ты там не сумуй, пабачымся яшчэ. Шкада, што так мала ты пагасціў тутака, з намі. Але як ёсць. Давай, мне ўжо трэба ісці. Далей сваё кіно здымаць».

Каментары3

  • бабруйчанін
    22.06.2026
    Рок-н - ролл і мы яшчэ ....Жывы
    Усе будзе Працяг будзе
    PS 6 год ні ужываю увогуле..
    Ні Нагоды ні аппяціта))
  • Валянціна
    22.06.2026
    Валянцін, нездарма. Нездарма. Як маглі так замагаліся. Дзякуй вам
  • Адтуль
    22.06.2026
    Памятую і трымаю вас у думках. Не дарэмна

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць