Нерухомасць22

У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч

У Авія-квартале Новай Баравой узвядуць дом на 5 пад’ездаў і 172 кватэры. Акрамя стандартных варыянтаў тут будзе жыллё з тэрасамі, кладоўкамі і нават гатовай аддзелкай. Кошт квадрата стартуе ад 1767 даляраў па курсе, піша realt.by.

Дом 14.3 стане часткай групы «Сонечны блік», пры будаўніцтве якой максімальна захаваюць дарослыя дрэвы. Уся інфраструктура будзе ў крокавай даступнасці: паркінгі, магазіны, кавярні. Праз дарогу — дзве школы, дзіцячы сад і стадыён. У самім Авія-квартале з’явіцца дзіцячая пляцоўка ў выглядзе прапелера, а таксама шматлікія зоны адпачынку з альтанкамі, аблокамі-арэлямі і прагулачнымі дарожкамі.

Праектуючы новы дом, архітэктары натхняліся сонечнымі блікамі. Фасады выканаюць у градыентных адценнях неба, дапоўняць белымі элементамі, якія нагадваюць аблокі, і яркім гарызантальным акцэнтам у выглядзе сонечнага промня. Дом будзе пераменнай павярховасці — ад 6 да 9 паверхаў.

Кватэры — плошчай ад 35 да 115 квадратаў: ад еўрадвушак да прасторных пяціпакаёвых варыянтаў. У некаторых кватэрах будуць кладоўкі. Тыя, хто будуць жыць на першым паверсе, змогуць карыстацца ўласнымі тэрасамі.

У доме будуць даступныя кватэры з аддзелкай ад забудоўшчыка: Basic з цалкам абсталяванай кухняй або перадчыставы фармат White Box з гатовай унутранай прыбіральняй (санвузлом). У версіі з кухняй кватэра будзе аснашчана ўбудаванай тэхнікай: халадзільнікам, выцяжкай, індукцыйнай варачнай панэллю, духоўкай і мікрахвалевай печчу. 

Продажы кватэр ужо стартавалі. Кошт квадрата пачынаецца ад 1767 даляраў у эквіваленце. Атрымліваецца, што самая бюджэтная кватэра абыдзецца ў 86 725 даляраў у пераліку.

Усе пад’езды ў доме будуць прахаднымі і безбар’ернымі, з калясачнымі, лапамыйкамі, ліфтамі і дызайнерскімі інтэр’ерамі. У афармленні выкарыстаюць спакойныя бела-блакітныя адценні, люстраныя дэкаратыўныя элементы і цёплае акцэнтнае асвятленне, якое працягвае тэму сонечных адлюстраванняў.

Галоўнай ідэяй закрытага двара стане прыродная з’ява гало — светлавое кольца вакол сонца. Прастора будзе аб’яднана трыма круглымі пляцоўкамі, якія сімвалізуюць сонца. Для дзяцей паставяць гульнявыя комплексы з горкай, арэлямі, пясочніцай і пружыннымі качалкамі. У двары таксама з’явяцца велабоксы, гарадскія агародзікі і ціхія зоны адпачынку.

Недалёка ад дома прадугледжаны два паркінгі на 300 і 150 машына-месцаў. Аўтамабіль можна будзе пакінуць і на бліжэйшай паркоўцы.

Новы дом здадуць у чацвёртым квартале 2027 года.

Каментары2

  • )))
    03.07.2026
    Разводилово
  • .
    03.07.2026
    Гэта вёска Копішча.

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць