Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей
«Калі я сказала, што за ўсё заплачу, бабуля расплакалася».

Мінчанка Крысціна распавяла кранальную гісторыю ў Threads. Падзеі разгортваліся ў кафэ «Панскі дранік», што на вуліцы Ракаўскай. Туды прыйшла жанчына сталага ўзросту — трымалася яна вельмі сціпла, было бачна, што адчувае сябе няёмка.
Бабуля звярнулася да супрацоўнікаў кафэ і спытала, што можна паесці. Крысціна сцвярджае, што тыя паставіліся да кліенткі з пагардай: адна з афіцыянтак без асаблівага энтузіязму паказала столік, за які можна сесці: «Далей афіцыянт падышоў да бабулі, прынёс меню і пачаў неахвотна адказваць на яе пытанні. Бабуля растлумачыла, што дрэнна бачыць і чуе, папрасіла яго распавесці, што ёсць на першае і другое. Афіцыянт быў няветлівым, ён стаяў і злаваўся, калі бабуля перапытвала, адказваў з раздражненнем. Высветлілася, што ў бабулі хапіла грошай толькі на суп».
Крысціна не змагла абыякава назіраць за гэтай гісторыяй. Яна падышла да афіцыянта і спытала, што жанчына хацела замовіць на другое. Мінчанка кажа, што і на яе афіцыянт адрэагаваў раздражнёна, заявіўшы, што пажылая наведвальніца ўжо замовіла сабе суп: «Калі я сказала, што яна хацела нешта абраць яшчэ, ён мне сказаў: «Ну вось самі спытайце, ёй што ні прапануй, ёй усё дорага, у яе няма грошай».

Наведвальніца падкрэслівае, што сказаў афіцыянт гэта з грэбаваннем.
Тады Крысціна сама падышла з меню да бабулі і прапанавала той выбраць нешта яшчэ: «А яна мне кажа: «У мяне толькі 20 рублёў». Калі я сказала, што за ўсё заплачу, бабуля расплакалася. Мы з ёй выбралі боршч, дранікі з стронгай і абляпіхаваю гарбату. А далей бабуля спытала тое, ад чаго я сама ледзь не заплакала: «Скажыце, а чаму вы так добра да мяне паставіліся?».
Крысціна здзіўляецца таму, што жанчына сталага ўзросту прывыкла да грэблівага стаўлення і не разумее, чаму ў людзей не ўзнікае жадання дапамагчы, калі гаворка ідзе пра ежу.
За 5 гадзін допіс набраў больш за 70 тысяч праглядаў і шмат каментароў. Знайшліся і сведкі сітуацыі: «Вы вялікая малайчына, што заўважылі і дапамаглі бабулі! Мы з сябрамі ўчора сядзелі за суседнім столікам, але я звярнула ўвагу, толькі калі вы ўжо падышлі да бабулі і абнялі яе. А камунікацыя мужчыны-афіцыянта была абсалютна хамскай і непрафесійнай і ў дачыненні да вас, не гаворачы ўжо пра бабулю. Мы былі там у першы і апошні раз».
Іншыя каментатары таксама пацвердзілі, што хамства афіцыянтаў не рэдкасць у гэтым кафэ: «Былі ў гэтым «Панскім драніку», і, будзем шчырымі, купіць там можам усё меню. З намі таксама абсалютна па-хамску размаўлялі афіцыянты, хоць мы проста прасілі растлумачыць што з сябе ўяўляюць тыя ці іншыя стравы, размаўляем заўсёды вельмі культурна, і хамства і напышлівы выгляд проста збянтэжылі. Вядома, больш не прыйдзем».
Улічваючы тое, як хутка разляцелася гісторыя, «Панскі дранік» таксама вырашыў выказацца. Яны пракаментавалі ў сацсетках, што было праведзена расследаванне, падчас якога дэтальна вывучылі відэа з камер назірання — яны фіксуюць і карцінку, і гук.

Сцвярджаецца, што ніякага хамства з боку персаналу там не знайшлі: «Сталая жанчына не знаходзілася ў крызіснай сітуацыі. Наша госця была сама ў моцным замяшанні ад таго, што дзяўчына, якая знаходзілася побач, раптам умяшалася і вырашыла за яе заплаціць. Кантэкст сітуацыі быў счытаны аўтарам паста зусім няправільна».
Публікаваць запіс не плануюць, але сцвярджаецца, што могуць яго паказаць любому, хто пра гэта папросіць.
8‑гадовую дзяўчынку з інваліднасцю не хацелі пускаць у мінскае кафэ. Казалі, што яе вазок займае шмат месца
Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна
Мінскае кафэ ўнесла дзяўчыну ў чорны спіс — прычына нестандартная
«Я хачу пазбавіцца ўсіх кліентаў з ноўтбукамі!»: уладальнік сталічнай кавярні падзяліўся болем
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары
[Зрэдагавана]
Магу сказаць, што калі там не было пагарды й няветлівасьці, дык ніхто б у сітуацыю й не ўмяшаўся, навошта каму гэта было б трэба, таму я веру Крысьціне. Афіцыянту было сумна абслугоўваць пажылую наведвальніцу загадзя ведаючы, што чаявых там будзе не атрымаць, а клопату шмат. Снобы, яны такія...
А меню чыталі ? Учаднае меню. Беларускай мове там месца няма, мабыць, як заўжды, паперы не хапіла..."Мочанка" - паспрабуйце вымавіць. :))