У Мінску ў найбліжэйшай перспектыве не плануюць поўнасцю адмаўляцца ад сезонных адключэнняў гарачага водазабеспячэння. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун, пішуць Мінск-Навіны.
Алег Корзун адзначыў, што цалкам адмовіцца ад планавых адключэнняў гарачай вады пакуль немагчыма.
Разам з тым ён падкрэсліў, што новыя тэхнічныя рашэнні ўжо даюць станоўчы вынік. У прыватнасці, праведзены эксперымент паказаў: пры ўзнікненні аварый на цеплатрасах рамонтныя работы можна выконваць без адключэння ацяплення ў жылых дамах.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары