Падчас пажару ў Нясвіжы работнікі МНС выратавалі 6 чалавек, з іх 5 дзяцей
Сёння раніцай ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў пад’ездзе пяціпавярховага дома на вуліцы Ракасоўскага.

Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС у пад’ездзе шматкватэрнага жылога дома было моцнае задымленне. Высветлілася, што загарэліся рэчы ў кватэры на пятым паверсе
З кватэры на чацвёртым паверсе работнікі МНС пры дапамозе аўтамабільнага каленчатага пад’ёмніка выратавалі 6 чалавек, з іх 5 дзяцей.
Медыцынская дапамога нікому не спатрэбілася. Пажар ліквідаваны.
Каментары