Свет33

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце

Польскія ўлады заявілі, што сур'ёзна паставіліся да інфармацыі, перададзенай беларускім бокам аб магчымай падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, піша rmf24.pl.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo / Matthias Schrader

Па словах польскага міністра, паведамленне было атрымана толькі нядаўна, таму кампетэнтныя службы яшчэ працягваюць яго вывучаць. Пры гэтым кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што любое папярэджанне пра магчымую тэрарыстычную пагрозу ў Польшчы ўспрымаецца сур'ёзна і падлягае абавязковай праверцы.

Напярэдадні Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што падчас сустрэчы з часовым павераным у справах Польшчы Кшыштафам Ажанай перадала інфармацыю, атрыманую ад беларускіх сілавых структур.

Паводле гэтай версіі, чалавек, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы і раней быў асуджаны ў Беларусі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, нібыта рыхтуе тэрарыстычны акт. Сцвярджаецца, што нядаўна польскія ўлады пазбавілі яго дадатковай абароны і права на пражыванне ў краіне.

Як паведамляе беларускі бок, меркаванай мэтай нападу нібыта павінны стаць непаўналетнія дзеці беларускай актывісткі, якая жыве ў Польшчы. Матывам называецца помста за тое, што яна нібыта не прыклала дастатковых намаганняў для захавання гэтай асобай прававога статусу ў Польшчы.

Беларускае МЗС таксама заявіла пра гатоўнасць перадаць польскім кампетэнтным органам дадатковыя звесткі па гэтай справе, калі гэта будзе неабходна.

Прадстаўнік міністра — каардынатара польскіх спецслужбаў Яцэк Дабжыньскі таксама адзначыў, што польскія службы заўсёды сур'ёзна рэагуюць на любую інфармацыю пра магчымыя пагрозы бяспецы. У той жа час ён падкрэсліў, што на этапе праверкі такіх паведамленняў спецслужбы не раскрываюць, якія менавіта меры прымаюцца.

Каментары3

  • Агнен Ліпскі
    24.07.2026
    Л і п а
  • Липа
    24.07.2026
    Сами подготовили, сами и предупредили
  • Типок Вагнерок
    24.07.2026
    Поздно уже! Аннушка пролила масло. Надо было Типка Вагнерка в Кракове две недели назад задержать, когда я задание исполнял и над украинскими беженцами насмехался!

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць