«Без грошай быў бы звычайным мігрантам». У сеціве з'явіліся старыя выказванні дзяўчыны Ямаля пра футбаліста
У сацыяльных сетках з'явіліся старыя відэа іспанскай мадэлі Інэс Гарсіі — дзяўчыны форварда «Барселоны» і зборнай Іспаніі Ламіна Ямаля.

Гэтыя ролікі былі запісаныя яшчэ да іх знаёмства. У іх яна крытыкавала футбаліста і параўноўвала яго з іншымі гульцамі, піша Championat.com.
Дзяўчына заявіла, што без грошай Ямаль быў бы «звычайным мігрантам», а на пытанне «Ямаль ці Мбапэ?» адказала: «Белінгем».
«Калі б у яго не было славы і грошай, Нікі Ніколь (былая дзяўчына Ямаля) нават не звярнула б на яго ўвагі. Калі б усё вярнулася назад і ён застаўся звычайным мігрантам без грошай, ці заўважыла б яна яго? Шчыра кажучы, і я, будучы на яе месцы, не выбрала б яго!» — прыводзіць словы Гарсіі The Times of India.
Інес Гарсія запісала гэтыя ролікі задоўга да знаёмства з іспанскім футбалістам, аднак заўзятары знайшлі іх толькі цяпер. Паводле паведамленняў, да знаёмства з Ямалем Гарсія на працягу пяці гадоў сустракалася з іншым мужчынам. Яна спыніла гэтыя адносіны праз два тыдні пасля таго, як Ламін упершыню праявіў да яе цікавасць.
Каментары
Не трэба хаваць каментар, тут не БССР :)