Аўто77

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі

З 27 ліпеня польскі пункт пропуску «Кузніца» афіцыйна злучаны з новай чатырохпалоснай дарогай у напрамку Беластока. Цяпер пад'езд да мяжы стаў значна зручнейшым, паведамляе канал «Мяжа Польшча — Беларусь». 

Чарга на ўезд на мяжу на новай трасе. Фота: BYgranica

На гэты момант пабудавана 15,8 км сучаснай дарогі ад КПП «Кузніца» да развязкі Сакулка. Далей, ад Сакулкі да Беластока, рух пакуль ажыццяўляецца па існуючай старой дарозе. Будаўніцтва ўсёй трасы працягваецца і завершыцца ў 2028—2029 гадах.

На месцы абслугоўвання падарожнікаў (MOP Wojnowce) у бліжэйшыя месяцы запрацуе сістэма буфернага чакання транспарту перад мяжой.

Тут падрыхтавана:

  • больш за 800 месцаў для грузавых аўтамабіляў;
  • 40 месцаў для транспарту з небяспечнымі грузамі;
  • 210 месцаў для легкавых аўтамабіляў;
  • 10 месцаў для аўтобусаў.

Падключэнне КПП да новай трасы значна паляпшае транспартную інфраструктуру на польскім баку мяжы. Пасля адкрыцця руху праз пункт пропуску «Брузгі — Кузніца» маршрут будзе гатовы да прыёму грузавога і аўтобуснага транспарту.

Каментары7

  • Бгг
    28.07.2026
    Тодар, а на обратном пути польская мытня вас на разворот, ибо в списке несанкционных товаров останутся только средства контрацепции.
  • Пум Пум
    28.07.2026
    Лол, візаў не даюць, але вось вам новая шаша . Блазны
  • беларускі эмігрант
    28.07.2026
    Не Сакулка а Саколка. Там па-беларуску размаўляюць добра. Не шапялявыя.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца18

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць