Вайна22

КНДР адпраўляе ў Расію вайскоўцаў і новую партыю балістычных ракет

Паўночная Карэя распачала разгортванне ракетнага падраздзялення на захадзе Расіі. Паводле даных Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, падраздзяленне ў складзе каля 90 чалавек плануецца размясціць у Варонежскай вобласці ў межах 112‑й ракетнай брыгады Узброеных сіл Расіі, паведамляе Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: KCNA

«Паўночнакарэйская ракетная часць пачала разгортванне на захадзе Расіі і, імаверна, можа быць абсталявана 120 балістычнымі ракетамі і шасцю пускавымі ўстаноўкамі для нанясення ўдараў па Украіне, паведаміў прадстаўнік вайсковай разведкі Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Пхеньян ужо перадаў Расіі новую партыю з 40 балістычных ракет тыпаў KN-23 і KN-24 разам з персаналам, а канчатковая канфігурацыя разгортвання і агульная колькасць узбраення будуць узгодненыя на перамовах найвышэйшага ўзроўню ў наступным месяцы.

Згодна з ацэнкамі ўкраінскай разведкі, у перыяд з канца 2023 года па жнівень 2025 года Паўночная Карэя паставіла Расіі каля 150 балістычных ракет. Ужыванне гэтых ракет зноў зафіксавана на мінулым тыдні падчас удару па цывільнай інфраструктуры ва Украіне.

Каментары2

  • Кол
    05.08.2026
    Ну, і дзе тое НАТÓ ? Пуцін пераўтварае сваю вайну ў сусьветную. НАТÓ ў дупé ясна, а дзе ж кааліцыя, UK, Аўстралія, Японія ? Няўжо іх грозныя эсмінцы ня маюць мэтаў у паўночнай карэі ?
  • Й
    06.08.2026
    Токио и Сеул смотрят молча как враг оттачивает мастерство и поднимает боевой дух. Значит неминуем ещё одна война в азии

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць