У Гомелі мужчына напаў з нажом на двух чалавек. Яго затрымалі вайскоўцы
Падчас нясення вайсковым патрулём службы ў Савецкім раёне Гомеля да вайскоўцаў звярнуўся мужчына з парэзамі і драпінамі. Ён паведаміў, што ў суседнім доме малазнаёмы чалавек збіў і параніў нажом яго, а таксама яшчэ аднаго чалавека.

Патруль неадкладна накіраваўся да названага шматпавярховага дома. Каля яго яны пабачылі другога пацярпелага, якому выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.
Неўзабаве з пад'езда выйшаў мужчына, на якога пацярпелы паказаў як на нападніка. Калі вайскоўцы падышлі да яго, ён заявіў, што нібыта абараняўся з дапамогай нажа, а пасля выкінуў яго з акна сваёй кватэры, размешчанай на 12‑м паверсе.
Гэтае тлумачэнне не пераканала патрульных, і мужчыну затрымалі. Падчас агляду тэрыторыі вайскоўцы знайшлі нож, пасля чаго ачапілі месца здарэння да прыезду следча-аператыўнай групы.
Затрыманага перадалі супрацоўнікам раённага аддзела ўнутраных спраў. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары