На беларускай трасе М10, якая злучае мяжу з Расіяй, Гомель і Кобрын, ужо каля двух гадоў выпрабоўваюць новую сістэму абароны дарог ад дзікіх жывёл. Калі праект пакажа сваю эфектыўнасць, такое абсталяванне плануюць распаўсюдзіць па ўсёй Беларусі, піша БелТА.

Пілотны праект рэалізуецца сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук. На адным з участкаў трасы створаны наземны пераход для жывёл, але галоўная задача сістэмы — не дапусціць іх выхаду непасрэдна на праезную частку.
Для гэтага ў месцах разрыву агароджы паставілі датчыкі руху. Калі побач з дарогай праходзіць жывёліна, датчык фіксуе яе і перадае сігнал на дарожны знак са зменнай інфармацыяй. Знак пачынае свяціцца і папярэджвае кіроўцаў, што побач з дарогай знаходзіцца дзікая жывёліна. Пры гэтым жывёліна можа яшчэ не быць на самой праезнай частцы, але знаходзіцца непадалёк ад яе.
Падыходы да пераходу таксама абсталявалі адмысловымі шумавымі палосамі з буйнога жвіру. Такая паверхня стварае дыскамфорт для капытоў жывёл, таму яны менш ахвотна спрабуюць пераскочыць праз яе і выйсці на дарогу.
Яшчэ адзін элемент сістэмы — асвятленне. Яно не толькі дапамагае лепш бачыць участак дарогі, але і павінна адпужваць жывёл ад уваходу ў асветленую зону.
Канструкцыю пастаянна ўдасканальваюць з улікам вынікаў яе эксплуатацыі. Спецыялісты лічаць, што найбліжэйшым часам набыты на М10 досвед можна будзе выкарыстаць і на іншых беларускіх трасах.
Падобную сістэму цяпер ствараюць і на трасе М6 Мінск — Гродна ў Валожынскім раёне. Там плануюць выкарыстаць дадатковыя сродкі абароны, у тым ліку так званыя «тэхаскія вароты», або канадскія скотапрагоны. Яны выкарыстоўваюцца ў месцах, дзе звычайная сеткавая агароджа не можа цалкам перакрыць шлях жывёлам, напрыклад на перасячэннях і прымыканнях.
Асаблівая канструкцыя такіх варот стварае для жывёлы нязручнасць, таму яна не пераходзіць далей і вяртаецца назад. Акрамя таго, на канцах агароджы ўсталююць адмысловыя аднабаковыя клапаны. Яны будуць працаваць па прынцыпе выхаду толькі ў адзін бок: калі жывёліна ўжо апынулася каля канца агароджы, клапан дазволіць ёй пайсці ў лес, але не дасць іншым жывёлам выйсці з лесу на трасу.
У рэалізацыі праекта ўдзельнічаюць не толькі спецыялісты «БелдарНДІ». Датчыкамі займаецца таксама «Белдарсувязь», а ўладальнікі дарог адказваюць за ўстаноўку адпаведных канструкцый.
Уладальнік аршанскай кавярні трапіў у страшную аварыю з ласём — тыдзень ляжаў у рэанімацыі і нічога не памятаў пра тое
На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА
Міліцыя папярэдзіла пра дзікіх жывёл, што выходзяць на трасы
У Дзяржынскім раёне ў аварыі пацярпелі тры чалавекі. Кіроўца аб'язджаў дзікую жывёліну
Каментары