Расійская мытня не паверыла беларусу, які прывёз з Дубая 43 смартфоны і сказаў, што гэта для асабістага карыстання
Усе тэлефоны давялося аддаць расійскай дзяржаве.

Адлерскі раённы суд Сочы прызнаў беларуса Аляксея Юшкевіча вінаватым у недэклараванні тавараў і канфіскаваў у яго 43 смартфоны, якія ён спрабаваў правезці праз мытню пад выглядам асабістых рэчаў.
Паводле матэрыялаў справы, мужчына прыляцеў у Сочы рэйсам з Дубая і пайшоў праз зялёны калідор, не падаючы мытную дэкларацыю. Пры сканаванні багажу мытнікі ўбачылі ў яго чамадане мноства тэхнікі і правялі агляд. У чамадане аказалася 43 смартфоны розных марак — iPhone, Redmi, Honor, Samsung. На кожным тэлефоне была наклейка з нумарам і імем — відавочна, пазнакі для аптовай партыі тавару.
Беларус тлумачыў, што купіў тэлефоны «для асабістага карыстання ў працоўных мэтах» прыкладна за $1000.
Яму не паверылі. Суд прызнаў беларуса вінаватым і канфіскаваў усе 43 тэлефонаў на карысць дзяржавы.
Каментары