Грамадства22

У Мінску карэктуюць сетку гарадскога грамадскага транспарту

У Мінску працягваюць развіваць сетку гарадскога грамадскага транспарту і адкрываць новыя маршруты. Пра планы на найбліжэйшы час расказаў дырэктар ДП «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак Дзяніса Блішча

Адным з раёнаў, дзе з'яўляюцца новыя транспартныя сувязі, стаў мікрараён «Паўночны бераг». З 13 ліпеня тут працуе новы аўтобусны маршрут №186 «Станцыя метро «Акадэмія навук» — Міжнародны выставачны цэнтр». Яго запусцілі, каб пераразмеркаваць пасажырапаток з маршрутаў №26 і 26д. На новым кірунку таксама можна выкарыстоўваць счэпленыя аўтобусы асабліва вялікай умяшчальнасці.

У перспектыве «Паўночны бераг» плануюць злучыць новым аўтобусным маршрутам са станцыяй метро «Барысаўскі тракт».

У Лошыцы-10 схема аўтобусных маршрутаў №3С і №102 будзе паступова мяняцца па меры ўводу новых жылых дамоў. Акрамя таго, па вуліцы Станіслава Манюшкі плануюць запусціць новы тралейбусны маршрут ад дыспетчарскай станцыі «Лошыца-2» у бок чыгуначнага вакзала.

Яшчэ адзін новы маршрут плануюць арганізаваць па вуліцы Голубева. Ён будзе праходзіць ад разваротнага кальца «Люцынская» да дыспетчарскай станцыі «Адоеўскага», з заездам да станцыі метро «Спартыўная».

Пасля адкрыцця эстакады, якая злучыць вуліцы Калеснікава і Ратамскую, адзін з аўтобусных маршрутаў плануюць падоўжыць ад мікрараёна Каменная Горка ў кірунку ДС «Вяснянка».

Больш транспарту стане і на аўтобусным маршруце №11. Гэта звязана з ростам пасажыраплыні ў мікрараёне Сухарава-8. Акрамя таго, на маршрутах №11 і №38 з'явіцца новы прыпынак.

Колькасць пасажыраў гарадскога транспарту ў Мінску працягвае расці. За першыя сем месяцаў года метро перавезла 157,4 мільёна пасажыраў — на 3,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Наземным транспартам скарысталіся 270,1 мільёна пасажыраў, што на 2,2% больш за леташні паказчык.

Цяпер у Мінску дзейнічаюць 296 маршрутаў наземнага гарадскога грамадскага транспарту. У гадзіны пік на іх працуе каля 1440 адзінак рухомага складу, а ў выхадныя — 827.

Каментары2

  • ***
    25.08.2026
    Ага, скорректировали, теперь на большинстве маршрутов с 10 утра до 15 дня транспорт ходит три , а то и два раза в час, редко какой 4 раза и после 19 - тоже. Всегда переполнен, как в час пик. Все для удобства населения.... а оно уже роптать стало на остановках...
  • herbs
    25.08.2026
    ***, чакай, куды наракаць? Яшчэ студэнты не заехалі.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?16

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет40

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць