Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі
У сацсетках з'явілася інфармацыя пра нібыта недахоп донарскай крыві ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Аўтарка публікацыі размясціла фота памяткі для донараў і заклікала ахвотных здаць кроў звярнуцца ў гэту медыцынскую ўстанову.

У самім цэнтры, аднак, заявілі, што тэрміновай неабходнасці ў дадатковых донарах у іх няма. Па словах загадчыцы цэнтра трансфузіялогіі Вольгі Левандоўскай, медустанова мае неабходны незніжальны запас кампанентаў крыві, а сітуацыя з донарскай крывёй застаецца стабільнай і кантраляванай.
Медыкі патлумачылі, што памятку для донараў рэгулярна выдаюць сваякам пацыентаў. Яна мае выключна інфармацыйны характар і не азначае, што ў цэнтры ўзнік недахоп крыві.

Рашэнне пра тое, ці здаваць кроў, кожны чалавек прымае самастойна.
Каментары