Свет

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Украіна плануе восенню вярнуцца да трохбаковых перамоў аб спыненні вайны з Расіяй. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў.

Кірыла Буданаў. Фота: Andrew Kravchenko/Global Images Ukraine via Getty Images

Па словах Буданава, чарговая сустрэча дэлегацый Украіны і Расіі можа адбыцца ўжо ў верасні. У перамовах, як і раней, мяркуецца ўдзел ЗША ў якасці пасярэдніка. Буданаў адзначыў, што без амерыканскага боку дамовіцца будзе вельмі складана.

Апошні на сённяшні дзень раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай прайшоў 17—18 лютага ў Жэневе. Тады бакі не здолелі дасягнуць дамоўленасці па пытаннях тэрыторый і гарантый бяспекі.

Швейцарыя ўжо заявіла пра гатоўнасць зноў даць пляцоўку для перамоў і падтрымала любыя дыпламатычныя ініцыятывы, накіраваныя на дасягненне трывалага міру.

У Крамлі пакуль заявілі, што не маюць канкрэтнай інфармацыі пра дату і месца наступнай сустрэчы. Пры гэтым прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што Расія гатовая працягваць дыялог і абмяркоўвае яго магчымасць з амерыканскім бокам.

На фоне затрымкі перамоў з'яўляюцца паведамленні пра магчымую эскалацыю вайны. Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, Уладзімір Пуцін можа разглядаць узмацненне ракетных удараў па Украіне. Адначасова амерыканская разведка і ўкраінскія СМІ паведамлялі пра магчымыя абмеркаванні ЗША і Расіяй абмежаванняў на ўдары па энергетычнай і партовай інфраструктуры, а таксама лакальнага спынення агню ў Сумскай і Харкаўскай абласцях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі17

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза4

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі17

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць