Усяго патроху

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам

У 2015‑м беларуска Валеры Вів’ер спаборнічала за тытул «Топ-мадэлі свету», а пазней сабрала сотні тысяч падпісчыкаў у сваім інстаграме. Цяпер дзяўчыну не пазнаць — замест фота з тусовак яна хваліцца тэлекінэзам і сувяззю з егіпецкімі багамі.

Фота: balidreamphoto / Instagram

Валеры Вів’ер, яна ж Вольга Болдырава, нарадзілася ў Гродне і скончыла мінскі Лінгвістычны. У пачатку 2010‑х дзяўчына завяла сабе блог у інстаграме, дзе выкладала здымкі з падарожжаў, кветкі і ўласныя фоты ў адкрытым адзенні. 

Асабліва пра дзяўчыну загаварылі ў 2015-м, калі яна паўдзельнічала ў конкурсе «Топ-мадэль свету» і выйграла ў намінацыі «Каралева Еўропы». Пасля гэтага акаўнт Вольгі-Валеры стаў значна больш папулярны — у наступныя гады колькасць падпісчыкаў пералятала за 600 тысяч чалавек. Мяркуючы па здымках у блогу, тады, у 2010-я, яна была сяброўкай спевака Германа Цітова.

Яшчэ да 2020‑га Валеры пачала наведваць Азію, асабліва ёй спадабалася на востраве Балі. У 2018‑м беларуска згадала ўдзел у віпасане — рэтрыце, дзе трэба дзесяць дзён маўчаць, займацца медытацыяй і адмовіцца ад гаджэтаў. У 2019‑м Валеры ўжо хадзіла на сустрэчы з шаманамі.

Але сапраўды яе змяніў 2020-ы. У тым годзе яна актыўна ўдзельнічала ў духоўных трэнінгах і семінарах, сустрэла каханага і нарадзіла дачку. На сваім сайце Валеры піша, што была замужам за шаманам і нарадзіла ад яго дачку Аяваску.

Цікава, якое імя яна абрала для дзяўчынкі. Аяваска, ці аяўаска — гэта раслінны напой, які выкарыстоўваюць індзейцы, каб наладжваць «кантакт з духамі», той напой мае галюцынагенны эфект. 

Зрэшты, у жыцці самой Валеры цяпер шмат іншых цікавостак. Раней яна праводзіла шмат часу на Балі, але ў лістападзе 2025‑га напісала ў сваім тэлеграм-канале, што пераехала ў Расію. Яе цяперашні бізнэс, так званы «дом Майтрэі», таксама мае расійскую рэгістрацыю. Пры гэтым Валеры дагэтуль прыязджае на Балі.

Дарэчы, Майтрэя — гэта духоўнае імя, якое цяпер носіць беларуска. Гэта імя будучага Буды, фігуры месіянскага маштабу, то-бок не самы сціплы псеўданім з магчымых.

Фота: miss_valerievivier / Instagram

На сайце «дома Майтрэі» Валеры піша, што мае асаблівыя сувязі са старажытнаегіпецкімі багамі і вядомымі духоўнымі настаўнікамі мінулага.

«Атрымала энергетычныя пячаткі егіпецкага пантэону: Амон Ра, Асірыса, Ісіды, Гора, Сехмет, Хатор. Атрымала энергетычныя пячаткі Амы, Саі Бабы, Шры Рамана Махаршы, Ашо. Працуе з сефіратычнай і рунічнай магіяй».

Таксама беларуска кажа, што валодае метадамі магіі, звязанай з кабалой і са скандынаўскімі рунамі. У дадатак, піша Валеры, яна валодае экстрасэнсорыкай і тэлекінэзам, то-бок рухае прадметы сілай думкі.

Сваімі талентамі Валеры дзеліцца з іншымі. Яна піша на сайце, што за ўвесь час праз яе прайшлі больш за тысячу кліентаў, але калі хочацца да іх далучыцца, можа спатрэбіцца вялікая сума.

Напрыклад, у Валеры ёсць праграма пад назвай «28 дзён сэксуальнасці і грошай». Самы танны ўдзел у ёй каштуе амаль 300 еўра. Ёсць яшчэ гукавая тэрапія — мабыць, Валеры мае на ўвазе тыбецкую практыку спяваючых чашаў.

Нашмат даражэй каштуюць тантрычныя практыкі, якім вучыць Майтрэя. Валеры піша пра сябе, што скончыла ўніверсітэт тантры і правяла два гады ў цэлібаце, каб асвоіць старажытныя практыкі па кіраванні сэксуальнай энергіяй. Яна прызнаецца, што яе спецыялізацыя — навучанне «энергетычнаму сэксу, энергахвалі і кінастэтыцы (кіраванню дотыкам)». 

Беларуска нават прапануе чатыры сесіі пад назвай «У вір з галавой», дзе дае самыя закрытыя тэхнікі тантры «для тых, хто гатовы зазірнуць у харомы сваёй сэксуальнасці». Каштуе гэта амаль 3000 еўра.

Дадаткова Майтрэя гатовая навучыць гіпнааргазмам з дапамогай прафесійнага гіпнатызёра.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць