Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»
Міністэрства юстыцыі Расіі ўнесла інтэрнэт-выданне «Новая газета» ў рэестр іншаземных агентаў. Пры гэтым рэдакцыю запісалі не ў катэгорыю «СМІ-іншаземны агент», а як «іншае аб'яднанне асоб».

У такіх выпадках у рэестры асобна пазначаецца поўная назва або імёны ўдзельнікаў аб'яднання. У выпадку з «Новой газетой» у спіс трапілі 106 чалавек, а таксама АТ «Выдавецкі дом «Новая газета».
Сярод згаданых у пераліку асоб — нобелеўскі лаўрэат і сузаснавальнік выдання Дзмітрый Муратаў, палітолагі Ніна Хрушчова і Уладзімір Пастухоў, пісьменнік Аляксандр Геніс, палітык Леў Шлосберг і іншыя. Частка з іх ужо раней была ўнесеная ў рэестр іншаземных агентаў.

Фігуруе ў спісе таксама беларуская журналістка Ірына Халіп, якая працуе ў «Новой газете» як карэспандэнтка па Беларусі яшчэ з пачатку ХХІ стагоддзя. Цяпер яна — спецыяльная карэспандэнтка выдання «Новая газета. Европа».
Сам факт уключэння чалавека ў спіс удзельнікаў аб'яднання, прызнанага іншаземным агентам, нібыта не азначае аўтаматычнага надання яму асабістага статусу іншаземнага агента. Аднак паводле расійскага заканадаўства такія людзі таксама павінны суправаджаць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю гэтага аб'яднання, спецыяльнай пазнакай.
На журналістку Ірыну Халіп завялі крымінальную справу. Дапытвалі яе старых бацькоў
Халіп расказала, чаму жыве ў Чарнагорыі, а Саннікаў — у Польшчы
Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: Гэта выключна пра ежу, бываюць такія дзіўныя супадзенні
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў
Каментары