5 верасня каля 13‑й гадзіны ў Бялыніцкім раёне, непадалёк ад вёскі Ермалавічы, 38‑гадовая жыхарка Магілёва, якая ехала на аўтамабілі Nissan, страціла пільнасць і наехала на тросавую агароджу.

У выніку аварыі траўмы атрымалі двое дзяцей — 3‑гадовая дзяўчынка і 6‑гадовы хлопчык. Іх даставілі ў бальніцу. Вядома, што адное з дзяцей перавозілася без дзіцячага крэсла.

Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары